Яркім, цікавым і насычаным быў мінулы тыдзень …
Яркім, цікавым і насычаным быў мінулы тыдзень, прыўрочаны да сусветнага дня прафілактыкі суіцыдальных паводзін. Зарад пазітыву атрымалі як навучэнцы, так і настаўнікі школы.
Навучэнцы малодшых класаў на працягу тыдня дэманстравалі свае музычныя, паэтычныя і мастацкія здольнасці, з задавальненнем удзельнічалі ў майстар-класе па аквагрыме і дзяліліся з сябрамі сваімі ўсмешкамі. Вучні 5-11 класаў прынялі ўдзел у рознакаляровым флэ-мобе і КТС “Калекцыя цёплых слоў”. У бібліятэцы была аформлена тэматычная выстава “Мы за шчаслівае дзяцінства”, у фае школы – псіхалагічная “Пошта даверу”.
У шосты дзень тыдня класныя кіраўнікі атрымалі парады псіхолага “Як дапамагчы падлетку, які знаходзіцца ў крызісным стане”, працаваў кансультацыйны пункт для бацькоў “Просьба аб дапамозе, якую ніхто не пачуў”.
Пакінуць адказ