Ёсць у кожнай перамозе тваёй і маёй вясна сорак пятага года
Пад такой назвай 22 красавіка 2021 года ў школе адбыўся адзіны дзень інфармавання «ШАГ» для навучэнцаў 8-11-х класаў. Былі разгледжаны два блокі: “Якой цаной перамога нам дасталася, ты памятай – ніколі не забывай!» і “Памятай дзеля будучыні”. Навучэнцы яшчэ раз успомнілі, як пачалася вайна, якой цаной дасталася перамога нашым салдатам. Асаблівую ўвагу звярнулі на абмеркаванне такіх пытанняў, як стварэнне сімвалічных мемарыяльных комплексаў, устаноўленых манументаў, прысвечаных падзеям самай трагічнай і кровапралітнай вайны на шматпакутнай зямлі Беларусі.
У красавіку прайшла рэспубліканская акцыя “Прыдзі і пакланіся”. Навучэнцы нашай школы прынялі ўдзел у гэтай акцыі: наведалі Магілу ахвяр фашызму ў в. Аранчыцы, Мемарыяльны помнік загінуўшым у 1941-1945 гг. аднавяскоўцам у в. Аранчыцы, помнік спаленым вёскам у г. Пружаны, мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой” .
“ШАГ” для навучэнцаў 5-7 класаў па тэматычным блоку “Я і культура” прайшоў у форме экскурсіі для вучняў 5 класа. Яны разам з класным кіраўніком наведалі этнаграфічны куточак. Кіраўнік гуртка “Лінькі” Бяскроўная Л.А. разам з удзельнікамі пазнаёмілі гасцей з экспанатамі куточка, з мясцовымі звычаямі, з інтэр’ерам сялянскай хаты.
Вучні 6-7 класаў сталі ўдзельнікамі майстар-класа “Чароўная філігрань”, які правяла для дзяцей мясцовая майстрыха Бартынёва В.У.
Пакінуць адказ