Пачаў работу Бацькоўскі ўніверсітэт
15 кастрычніка ў Ліноўскай школе пачаў работу Бацькоўскі ўніверсітэт. Кіраўнікі кафедр Бацькоўскага ўніверсітэта падрыхтавалі наступныя мерапрыемствы: Адаптацыя навучэнцаў у 1 класе (практыкум), Псіхафізічныя і фізіялагічныя асаблівасці навучэнцаў (семінар-практыкум) 2-4 кл., Меры пакарання і заахвочвання ў сучаснай сям’і (семінар) 5-6 кл., Культура паводзін у канфліктных сітуацыях (круглы стол) 7-8, Як дапамагчы старшакласнікам набыць упэўненнасць у сабе? (практыкум з элементамі трэнінга ) 9-11 кл.
Бацькі хутка ўключыліся ў работу, задавалі пытанні, актыўны ўдзел прымалі ў гульнях, трэнінгах, выконвалі падрыхтаваныя заданні.
Пакінуць адказ