Прафсаюзная пярвічка падтрымлівае сувязь з ветэранамі працы установы
Пярвічная прафсаюзная арганізацыя нашай школы сумесна з адміністрацыяй праводзіць мэтанакіраваную работу з ветэранамі працы ўстановы. З імі пастаянна падтрымліваецца сувязь, іх наведваюць настаўнікі і вучні, аказваюць пасільную дапамогу, для іх арганізуюцца віншаванні са святамі, мерапрыемствы ў сценах школы.
Напярэдадні дня настаўніка дырэктар школы Макарэвіч А.Л. і старшыня прафкама Папека С.У. наведалі былога дырэктара школы Малашку Яўгена Васільевіча, уручылі яму Ганаровую грамату аддзела адукацыі, спорту і турызму і грашовую прэмію.