Канікулы – не толькі адпачынак ад урокаў, але і магчымасць з карысцю правесці вольны час
Вось і наступілі вясеннія канікулы. Гэтыя дні – не толькі адпачынак ад урокаў, але і магчымасць з карысцю правесці вольны час: пабываць на экскурсіі, паўдзельнічаць у мерапрыемстве на свой густ, а таксама прыняць гасцей.
Так, на працягу некалькіх дзён школу наведалі навучэнцы і настаўнікі з ДУА “СШ №3 г. Пружаны”, ДУА “Слабадская СШ”, ДУА “Бакунскі-1 ВПК д/с-СШ”, для якіх адчынілі дзверы школьны этнаграфічны куток і музей гісторыі вылічальнай тэхнікі.
Настаўніца беларускай мовы Бяскроўная Людміла Аляксандраўна расказала гасцям пра цікавыя экспанаты, сабраныя ў багатай экспазіцыі этнагарафічнага кутка, а Гук Аляксандр Іванавіч правёў экскурс ў гісторыю вылічальнай тэхнікі “Ад абака да камп’ютара”.
Пакінуць адказ