ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ЛІНОЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
diplom
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Навукова-метадычная ўстанова "Нацыянальны інстытут адукацыі"
Детский правовой сайт
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь
НАЦЫЯНАЛЬНАЕ ДАСЛЕДАВАННЕ ЯКАСЦІ АДУКАЦЫІ (НДЯА)
Региональная карта Брестской области

8 сакавіка – для ветэрана педагагічнай працы былой настаўніцы рускай мовы і літаратуры школы Марчанка Ганны Дзянісаўны – заўсёды двайное свята

8 сакавіка   –  для  ветэрана педагагічнай працы былой настаўніцы  рускай мовы і літаратуры школы  Марчанка Ганны Дзянісаўны – заўсёды двайное свята.  У  святочны для ўсіх дзень у яе дзень нараджэння. А ў гэтым годзе яна адзначыла 90-гадовы юбілей.

Марчанка Ганна Дзянісаўна

Марчанка Ганна Дзянісаўна

Нарадзілася Ганна Дзянісаўна ў в. Хацееўка Якімавіцкага раёна Смаленскай вобласці. Яе маленства  прайшло ў дзіцячым доме, прыёмнай сям’і  ў Бабруйску. Вельмі хацела вучыцца, але вайна перакрэсліла ўсе планы дзяўчынкі. У 1942 годзе яна апынулася унямецкім канцлагеры ў Штэцыне. Страшныя гады ліхалецця… Але Ганна выжыла і пасля вайны зноў вярнулася ў Беларусь. На гэты раз лёс закінуў яе на Пружаншчыну. Працавала ў ваенізаванай ахове сувязі, сакратаром-машыністкай у райкаме, адначасова вучылася ў вячэрняй школе. У 1947 годзе выйшла замуж, нарадзіліся дзеці, а Ганна Дзянісаўна завочна вучыцца на філалагічным факультэце БДУ ім. У.І.Леніна. Працоўны шлях пачала ў Мокраўскай школе, а з 1954 года і да выхаду на пенсію па стане здароўя  ў 1979 годзе – настаўнікам рускай мовы і літаратуры Ліноўскай школы.

Былыя вучні і калегі называюць Марчанка Ганну Дзянісаўну патрабавальным і строгім настаўнікам. Яна вельмі любіць літаратуру і падарожжы: са сваімі выхаванцамі пабывала ў музеях Чэхава, Горкага, Дастаеўскага, Маскве, Ленінградзе, Абакане і іншых гарадах СССР.  А чытанне – і зараз яе любімы занятак. Ганн Дзянісаўна – вельмі гасцінны чалавек, шчыра дзеліцца сваімі ўспамінамі.

Адміністрацыя і прафсаюзны камітэт Ліноўскай  СШ жадае паважанай  юбілярцы моцнага здароўя, актыўнага даўгалецця, радаснага бадзёрага настрою.

100 гадоў Ліноўскай СШ
Вас запрашае субота
2024 - Год якасці
Архіў
Вас запрашае субота
Вас запрашае субота
Бяспечнае дзяцінства
Единый информационно-образовательный ресурс
Дом без насилия
Беларусь Библиотечная

Время стать заметным!

Чат-бот ПОМОЩЬ