ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ЛІНОЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
diplom
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "АКАДЭМІЯ АДУКАЦЫІ"
Детский правовой сайт
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь
НАЦЫЯНАЛЬНАЕ ДАСЛЕДАВАННЕ ЯКАСЦІ АДУКАЦЫІ (НДЯА)
Региональная карта Брестской области
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Телефоны первой необходимости для жителей Пружанского  района

Работа Аляксандра і Данілы Гукоў з Ліноўскай СШ перамагла ў абласным этапе конкурсу «ТэхнаЁлка»

Раённыя Будні

Ці не марылі вы пра тое, каб пухнатая прыгажуня, навагодняя ёлка, якая штогод напярэдадні зімовых святаў з’яўляецца ў нашых дамах, сама віншавала вас з Новым годам? А пра тое, каб яе ілюмінацыя дазваляла пагуляць у тэтрыс або змейку, а кіраваць эфектамі можна было з дапамогай мабільнага тэлефона? Усё яшчэ думаеце, што гэта фантастыка? Вось і не! Менавіта такую ёлку змайстравалі Даніла і Аляксандр Іванавіч Гукі з аг.Лінова. І перамаглі ў абласным этапе конкурсу “ТэхнаЁлка”.

Праўда, спачатку на свет павінна была з’явіцца не ёлка, а гірлянда. Інтэрактыўную ілюмінацыю ўбачыў на адным з вокнаў падчас гасцявання ў бабулі ў Баранавічах Даніла і загарэўся ідэяй змайстраваць такую ж самастойна. Тым больш, што электронікай захапляецца не першы год, хобі пераняў ад бацькі.

— Усе неабходныя дэталі мы закупілі ў інтэрнэце, але раптам — конкурс. Вырашылі, што ілюмінацыя пачакае, і прыступілі да вырабу ёлачкі, — падхоплівае Аляксандр Іванавіч.

Конкурс “ТэхнаЁлка” стаў для бацькі і сына другім па ліку. Паспяхова дэбютавалі ў 2019 годзе. Тады прадставілі на суд журы рэтраёлку, зробленую са старых гірляндаў і радыёлямпаў, за што атрымалі дыплом другой ступені на раённым этапе. Зараз гэтая ёлачка ўпрыгожвае кабінет Аляксандра Іванавіча. Для ўдзелу ў конкурсе на гэты раз абралі намінацыю “Хайтэк-ёлка”. Паколькі ў вырабе прысутнічае электронны модуль на 256 кіруемых RGB-святлодыёдаў, ёлачку назвалі “Матрыца”. Каб зрабіць яе інтэрактыўнай, убудаваць эфекты падаючага снегу, надпіс “З Новым годам” і не толькі, спатрэбіўся прыкладна месяц. Майстравалі па вечарах і дома, і ў школе. На перамогу нават не разлічвалі: ставілі задачу не падвесці навучальную ўстанову. Калі ж даведаліся, што сталі лепшымі не толькі ў раёне, але і ў вобласці, радасці не было межаў. Зараз чакаюць вынікаў заключнага, рэспубліканскага, этапу.

Сядзець, без справы, бацька і сын проста не могуць. Аляксандр Іванавіч, настаўнік інфарматыкі і тэхнічнай працы, увесь час удасканальвае экспазіцыю ўласнага міні-музея “Ад абака да камп’ютара”, які размясціўся ў будынку майстэрні Ліноўскай СШ. У ёй збірае старыя прынтары і камп’ютары, працэсары, друкарскія машынкі, касеты, дыскеты і не толькі. Іх перадаюць у музей вучні і калегі-радыёаматары. Ёсць экспанаты, што прыехалі нават з Дрысвят (Віцебская вобласць). Да свайго захаплення Аляксандр Іванавіч падключае юных школьнікаў. На базе Ліноўскай ДШМ ён вядзе гурток “Калектыўная радыёстанцыя”. Таксама запаўняе сайт “Лінова і наваколле”.

Дапамагае ў гэтым і Данік, які часта робіць прыгожыя фота-здымкі. Аднак больш за ўсё дзевяцікласніка вабяць матэматыка і фізіка, таму праз некалькі гадоў бачыць сябе спецыялістам у гэтай сферы. Акрамя сяброўства з тэхнікай, ёсць занятак для душы: Даніла наведвае харэаграфічнае аддзяленне, кажа, што танцы расслабляюць і дапамагаюць трымаць сябе ў форме. Яшчэ Данік любіць чытаць, з апошняга — кнігі Анджэя Сапкоўскага, а ў спісе любімых твораў у асноўным фэнтэзі. Таму на стварэнне ёлкі натхніла і літаратура. А ўвогуле ў галаве яшчэ вельмі многа ідэй. Хто ведае, магчыма, ў будучыні мы будзем ганарыцца цікавымі і карыснымі распрацоўкамі нашага таленавітага земляка.

Уладзіслаў Шпарла. Фота Сяргея Талашкевіча.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.

80 гадоў Перамогі
Беларускі фонд міру
Год добраўпарадкавання
Здоровые города и поселки
Архіў
Вас запрашае субота
Вас запрашае субота
Бяспечнае дзяцінства
Дом без насилия
Беларусь Библиотечная

Мы оказываем информационную помощь людям в трудной жизненной ситуации

Чат-бот ПОМОЩЬ
Знойдзем дзяцей разам
Музей истории вычислительной техники