“Я – беларус, я нарадзіўся на гэтай казачнай зямлі”
15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. З мэтай папулярызацыі ведаў маладога пакалення аб Канстытуцыі РБ, выхавання ў дзяцей і падлеткаў павагі да Асноўнага закону, 15 сакавіка ў Ліноўскай школе прайшло ўрачыстае мерапрыемства пад назвай “Я – беларус, я нарадзіўся на гэтай казачнай зямлі”. Навучэнцы больш глыбока пазнаёміліся з гісторыяй Канстытуцыі, з найбольш цікавымі фактамі аб Асноўным законе краіны. Таксама абмеркавалі пытанні важнасці існавання Канстытуцыі ў любой краіне. Вялікі блок пытанняў датычыўся дзяржаўнай сімволікі. Атрыманыя веды вучні замацавалі ў ходзе віктарыны “Аб правах і абавязках”. Самым хвалюючым і ўрачыстым момантам свята стала ўручэнне падарункавага выдання “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь” юным грамадзянам нашай краіны, якім споўнілася 14 гадоў. Быць грамадзянінам – вялікая адказнасць перад грамадствам, роднымі і блізкімі, у першую чаргу перад самім сабой. На моладзь ускладваюцца вялікія надзеі. Ад маладога пакалення залежыць, якіх вышынь дасягне краіна ў будучыні.
Пакінуць адказ