Аб чым звоняць званы Хатыні?
Год гістарычнай памяці, якім у Беларусі абвешчаны 2022 год, пройдзе пад знакам захавання гераічнай спадчыны і праўды аб усіх перыядах жыцця беларускага народа.
22 сакавіка 1943 года-дзень, адзначаны адным з самых трагічных падзей Вялікай Айчыннай вайны. У гэты дзень вёска Хатынь у Беларусі была знішчаная нямецкімі карнікамі. 149 жыхароў вёскі, у тым ліку 75 дзяцей, былі спалены жыўём. Трагедыя Хатыні і тысяч вёсак і гарадоў з такім жа лёсам – гэта несуціхальны боль у сэрцы беларусаў.
22 сакавіка 2022 года для навучэнцаў I-XI класаў Ліноўскай школы прайшоў адзіны ўрок “Аб чым звіняць званы Хатыні?”, прысвечаны 79-й гадавіне трагедыі ў Хатыні.
Галоўная мэта ўрока – фарміраванне ў вучняў уяўленняў пра падзеі ў Хатыні як прыклад палітыкі генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, выхаванне паважлівага стаўлення да гістарычнага мінулага нашай краіны.
У ходзе ўрока ўзгадалі трагічныя старонкі Вялікай Айчыннай вайны, якія сведчаць аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду ў адносінах да беларускага народу. Навучэнцы і педагогі ўшанавалі хвілінай маўчання ўсіх загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Урок прайшоў на высокай эмацыянальнай ноце. Літаратурныя і музычныя творы, тэматычныя прэзентацыі, відэаролікі стваралі атмасферу разумення трагедыі і спагады нявінным ахвярам. Нікога з прысутных не пакінула абыякавым тэма адзінага ўрока. Тое, што было пачута, не пройдзе бясследна і застанецца ў юных сэрцах дзяцей.
Пакінуць адказ