Дзень дабрыні
У мінулую суботу Дзень дабрыні запрасіў усіх жадаючых. Пачаўся ён акцыяй “Дапаможам бліжняму”. Вучні 5-11 класаў дапамаглі расчысціць двары ад снегу былым настаўнікам-пенсіянерам і проста аднавяскоўцам.
Далей вучні 10-11 класаў наведалі мерапрыемства “І.Шамякін – чалавек вялікай душы”, якое было праведзена сумесна з Ліноўскай сельскай бібліятэкай.
У 11.00 адчыніла свае дзверы гасцёўня “Мае землякі – мой гонар”, якую наведалі вучні 8-10 класаў Слабадской і нашай школы. На гасцёўню былі запрошаны нашы землякі – паэты Мікола Папека і Васіль Макарчук. Мерапрыемства атрымалася цікавым, вучні і настаўнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з творчасцю нашых землякоў, паслухаць вершы ў іх выкананні і ў выкананні вучняў школы.
Завяршыўся дзень тэматычнай праграмай “Таццянін дзень” для вучняў 8-11 класаў, якая была праведзена ў Ліноўскім ДК.