Экскурсія ў Цэнтр бяспекі МНС
15 верасня навучэнцы ДУА «Линоўская сярэдняя школа» наведалі Цэнтр бяспекі Камянецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, тым самым акунуліся з галавой у свет бяспекі.
Дзеці паспрабавалі на практыцы, як правільна карыстацца вогнетушыцелем і як паводзіць сябе пры ўзнікненні пажару ў школе і ў кватэры. Даведаліся, якую інфармацыю паведаміць дыспетчару цэнтра аператыўнага кіравання пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі, а таксама адпрацавалі атрыманыя веды на практыцы. Не прайшлі бокам тэму спосабаў тушэння пажару. Ратавальнікі расказалі пра тое, што вада не заўсёды з’яўляецца правільным выбарам для тушэння, і ад чаго залежыць выбар вогнетушыльнага рэчывы. Нагадалі дзецям, як правільна эвакуіравацца з задымленага памяшкання.
Падобныя мерапрыемствы праводзяцца з мэтай прадухілення пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём і папярэджанні дзіцячага траўматызму.
Паважаныя бацькі, будзьце ўважлівыя да дзяцей! Знайдзіце час для гутаркі з вашымі дзеткамі аб бяспецы. Раскажыце, як дзейнічаць, калі ў хаце здарыўся пажар. Пакіньце нумары экстраных службаў побач з тэлефонам. Растлумачце, якую інфармацыю трэба казаць дыспетчару. Паглядзіце разам серыю навучальных мультфільмаў “Чароўная кніга”.
Пакінуць адказ