экскурсія ў Камянецкую вежу
Навучэнцы Ліноўскай СШ наведалі ўнікальны помнік архітэктуры і абарончага дойлідства другой паловы XIII стагоддзя –”Белая вежа” ў г. Камянец. Сёння сілуэт Камянецкай вежы – адзін з самых вядомых архітэктурных сімвалаў Беларусі. У наш час Камянецкая вежа – помнік гісторыі і культуры – знаходзіцца пад аховай дзяржавы. Тут размешчаны музей “Камянецкая вежа”. Удзельнікам экскурсіі даступна і зразумела распавялі пра гісторыю вежы, пра асаблівасці архітэктуры, чаму вежа называецца “белай”…
Пакінуць адказ