Віншуем пераможцаў конкурса юных паэтаў “Родная мова мы песню пяём”
Віншуем пераможцаў конкурса юных паэтаў “Родная мова мы песню пяём”
- I месца – вучаніца 7 класа Круглей Аляксандра
- ІІ месца – вучаніца 10 класа Дакімовіч Арына
- ІІІ месца – вучаніца 8А класа Пышко Крысціна
Родная мова – прыгожая, мілая
Родная мова, якая ты шчырая.
Цябе прыгажэй не знойдзеш у свеце
І ведаюць гэта ўсе-усе дзеці.
Такая пяшчотная, добрая мова.
Прыемна сказаць пра цябе хаця б слова,
І гэтае слова западзе ў душу,
Аб гэтым кажу з чыстым сэрцам, не хлушу.
Здаўна знаёмы ўсім твае вершы,
Ты, родная мова, для мяне адна з першых.
Бацькі нас вучылі на ёй гаварыць,
І як жа мы можам цябе не любіць.
Родная мова, мова чароўная.
І для мяне ты заўсёды галоўная!
Круглей А. 7 клас
Я родную мову з маленства люблю.
Купала і Колас на ёй размаўлялі,
І ўсю прыгажосць беларускай зямлі
Яны ў сваіх вершах да нас дасылалі.
Жадаю ўсім вам і далей лагодна
Мовай народа валодаць свабодна.
А ў жыцці, каб было нам лягчэй,
Мову родную вывучайце хутчэй.
Дакімовіч Арына 10 клас
Поле. Жыта. Васількі –
Неба сіняга сынкі.
У паветры спрытна кружаць
Як карункі матылькі.
Я іду па вузкай сцежцы,
Мне так добра на душы
Ад таго, што край мой родны
Самы лепшы на Зямлі!
Пышко Крысціна 8А клас
\n’, 299, ‘2014-02-22 23:26:04’),
Пакінуць адказ