Дзень роднай мовы
Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
ты самацветаў яскравая нізка…
…Чую ў табе перазвоны крыніцы,
чую ў табе і раскат навальніцы,
чую павевы зялёнага бору,
водгулле працы на родным прасторы.
Кажнай драбнічкай ты варта пашаны,
кожнае слова вякамі стварана.
І на вякі яно жыць застаецца,
вечнае так, як народнае сэрца.
У. Дубоўка
21 лютага па рашэнні ЮНЕСКА быў абвешчаны Міжнародным днём роднай мовы. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, для кожнага народа, бо няма народа без мовы… Яна ўваходзіць у наша жыццё з вуснаў маці яшчэ ў маленстве, а пасля, як чароўны ключ, адкрывае нам разнастайныя цуды і таямніцы жыцця.
У гэты дзень у Ліноўскай школе прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай даце. На працягу дня ў школе гучалі вершы беларускіх пісьменнікаў пра родную мову, беларускія песні ў выкананні нашых спевакоў, настаўнікі і навучэнцы сталі ўдзельнікамі акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”
Пакінуць адказ