ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ЛІНОЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
diplom
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Навукова-метадычная ўстанова "Нацыянальны інстытут адукацыі"
Детский правовой сайт
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь
НАЦЫЯНАЛЬНАЕ ДАСЛЕДАВАННЕ ЯКАСЦІ АДУКАЦЫІ (НДЯА)
Региональная карта Брестской области

ЭКСКУРСІЯ Ў Пакой баявой славы воінаў-інтэрнацыяналістаў

Пад час вясенніх канікул​ навучэнцы 7 класа Ліноўскай школы наведалі Пакой баявой славы воінаў-інтэрнацыяналістаў, які знаходзіцца ў Пружанскім Палацы культуры. Пакой мае вялікае значэнне​ ў плане патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення, — гэта спроба захаваць памяць пра тых, хто не вярнуўся з афганскай вайны. На паліцах спецыяльных шаф размяшчаецца больш за дзве тысячы экспанатаў. Кожны з экспанатаў кранае за душу. Многія рэчы «рэальныя», бо яны прайшлі разам з іх уладальнікамі полымя афганскай вайны. Зброя савецкіх салдатаў і душманаў, форма абодвух бакоў, абмундзіраванне і абсталяванне, якое сапраўды выкарыстоўвалася ў баях. Побач размешчаны макеты, якія адлюстроўваюць асаблівасці той мясцовасці і паказваюць, якім чынам ладзіліся засады на савецкія калоны тэхнікі. Ілюстрацыі, шмат літаратуры таго перыяду, пісьмы, газетныя выразкі і іншыя друкаваныя матэрыялы. А яшчэ фота-здымкі, сотні фотаздымкаў нашых землякоў, якія выконвалі ў Афганістане інтэрнацыянальны абавязак: дэмбельскія альбомы, здымкі на памяць з сябрамі, некаторыя з якіх загінулі або не дажылі да гэтага часу. Цэлая гісторыя ў асобах. Гісторыя, якая хоць і адбывалася вельмі далёка ад Беларусі, але закранула многія​ сем’і Пружанскага раёна.

Пра ўсе экспанаты вельмі падрабязна расказаў В.М.Гарахавіцкі. З цікавасцю ветэрана слухалі​ наведвальнікі, многія задавалі​ пытанні, прасілі патрымаць у руках тую ці іншую гістарычную рэч. Няма ніякага сумнення, што многія з тых, хто ўпершыню трапіў у пакой баявой славы, абавязкова вернуцца сюды яшчэ не адзін раз. А таксама параяць зрабіць гэта сваім знаёмым.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.

100 гадоў Ліноўскай СШ
Вас запрашае субота
2024 - Год якасці
Архіў
Вас запрашае субота
Вас запрашае субота
Бяспечнае дзяцінства
Единый информационно-образовательный ресурс
Дом без насилия
Беларусь Библиотечная

Время стать заметным!

Чат-бот ПОМОЩЬ