экскурсія ў пружанскі палацык
5 мая навучэнцы 3 класа наведалі музей-сядзібу Пружанскі палацык і пазнаёміліся з кампазіцыяй музея “Рамёствы і промыслы Пружаншчыны”. На свае вочы ўбачылі прадметы побыту нашых продкаў. Таксама пазнаёміліся з унікальнымі вырабамі Пружанскай керамікі, работамі народных майстроў Беларусі. Уразіла навучэнцаў фотавыстава, звязаная з трагічнымі падзеямі ВАВ, якая распавядае аб новых фактах генацыду на тэрыторыі Пружаншчыны.
Пакінуць адказ