Мэты і задачы
Мэты і задачы дзейнасці ўстановы адукацыі на 2024/2025 навучальны год
Мэта:
забеспячэнне сучаснай якасці адукацыі, павышэнне яе эфектыўнасці ў адпаведнасці з актуальнымі і перспектыўнымі патрэбамі асобы, грамадства і дзяржавы.
Задачы:
- Стварыць умовы для эфектыўнай адукацыйнай дзейнасці праз:
- павышэнне якасці правядзення вучэбных і факультатыўных заняткаў у адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйных стандартаў;
- фарміраванне функцыянальнай граматнасці вучняў як інструмента падрыхтоўкі да прафесійнай дзейнасці і сацыяльных зносін;
- фарміраванне прадметных, асобасных і метапрадметных кампетэнцый вучняў у працэсе навучання, стварэнне станоўчага мікраклімату на вучэбных занятках для навучэнцаў з розным узроўнем вучэбнай матывацыі;
- развіццё здароўезберагаючага асяроддзя, забеспячэнне бяспечных умоў знаходжання навучэнцаў ва ўстанове адукацыі.
- Удасканаліць работу па развіццю прафесійных кампетэнцый педагогаў праз:
- павышэнне рэзультатыўнасці работы метадычных аб’яднанняў і забеспячэнне практыка-арыентаванага характару метадычнай работы па развіцці прафесійных педагагічных якасцей;
- арганізацыю адраснай мэтанакіраванай метадычнай падтрымкі педагогаў па павышэнні кваліфікацыйнай катэгорыі;
- стымуляванне педагогаў да абагульнення і распаўсюджвання эфектыўнага педагагічнага вопыту.
- Стварыць умовы для выхавання высокамаральнай асобы навучэнцаў, якая мае сваю грамадзянскую пазіцыю праз:
- фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці удзельнікаў адукацыйнага працэсу на аснове дзяржаўнай ідэалогіі, гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь;
- своечасовае выяўленне і папярэджанне мсагчымых парушэнняў развіцця асобы, міжасобасных адносін, абарону правоў і законных інтарэсаў навучэнцаў, стварэнне добразычлівай атмасферы ў класных калектывах
- рэалізацыю сацыяльна значных грамадскіх ініцыятыў навучэнцаў, членаў ГА “БРПА” і ГА “БРСМ”;
- удасканаленне сістэмы ўзаемадзеяння з сям’ёй і грамадскімі арганізацыямі.