Пасяджэнне метадычнага аб’яднання педагогаў сацыяльных раёна па тэме “Прафілактыка дэвіянтных паводзін непаўналетніх”
7 красавіка ў нашай школе адбылося чарговае пасяджэнне метадычнага аб’яднання педагогаў сацыяльных раёна па тэме “Прафілактыка дэвіянтных паводзін непаўналетніх”. Педагог сацыяльны Папека С.У. правяла з групай навучэнцаў 7-9 класаў прафілактычны занятак з элементамі трэнінга “Мой выбар”. Вопытам работы па дадзенай тэме падзяліліся з калегамі педагогі сацыяльныя Засім А.Б. (СШ №3) і Аніська С.І. (СШ №4). Вынікі работы аб’яднання за год падвяла метадыст ВМК Найбіч Н.А.