спартландыя “Мама, тата, я – спартыўная сям’я”
Ужо стала добрай традыцыяй правядзенне спартландыі “Мама, тата, я – спартыўная сям’я” ў нашай школе ў рамках месячніка грамадзянска-патрыятычных спраў «Захоўваем мінулае, цэнім сучаснае, будуем будучае!». 24 лютага бацькі і дзеці 1-4 класаў сабраліся разам, каб прыняць удзел у спартландыі. Мерапрыемства пачалося з прывітання каманд. Удзельнікі каманд змаглі паказаць свой спрыт, сілу, хуткасць. Па выніках спартландыі журы аднагалосна прыйшло да меркавання, што перамагла дружба. Усе сем’і атрымалі выдатны зарад бадзёрасці і мора станоўчых эмоцый! Спартыўнае свята паказала, што бацькі і дзеці ўмеюць працаваць як адна каманда: з запалам, весялосцю і падтрымкай адзін аднаго!
Пакінуць адказ