Жывая легенда вайны
Цікавую класную гадзіну арганізавалі настаўнікі Ліноўскай СШ для вучняў школы: на сустрэчу з дзецьмі быў запрошаны ветэран Вялікай Айчыннай вайны М.І.Глебаў.
Дзеці з захапленнем слухалі гісторыю Мікалая Іванавіча пра яго франтавы шлях і сустрэчу Дня Перамогі. Не пакінулі раўнадушнымі расказы ветэрана пра горыч першых гадоў, пра адступленні і выхад з акружэння, пра гібель таварышаў і вызваленне родных вёсак.
Як зазначыла дырэктар школы А.Л.Макарэвіч напрыканцы сустрэчы, у цяперашняга пакалення ёсць унікальная магчымасць пагутарыць са сведкам тых падзей: прыйдзе час, калі ўспаміны ветэранаў застануцца толькі на паперы і ў відэазапісах. Напрык лад, на тэрыторыі Лінова зараз жывуць толькі двое ветэранаў. Таму такія сустрэчы неабходна праводзіць часцей, каб новае пакаленне магло навучыцца любіць Радзіму так, як гэта рабілі нашы дзяды.
Алег Сідарэнка. Раённыя будні