21 лістапада наша школа зноў прымала гасцей
21 лістапада наша школа зноў прымала гасцей. Нас наведалі вучні Слабадской СШ і Бакунскага-1 ВМК. Для іх кіраўнік гуртка “Лінькі” Бяскроўная Л.А падрыхтавала сустрэчу з народным гуртам “Бабіна лета”.
Госці пазнаёміліся з творчасцю гэтага калектыва, быў паказаны абрад “Хрэсьбіны”. Гледачы паглыбіліся ў атмасферу народных звычаяў і традыцый. Абрад суправаджаўся песнямі. Пасля артысткі запрасілі вучняў і настаўнікаў прыняць удзел у народных гульнях, паспрабаваць сябе ў народных танцах.