Дзень зімовага настрою
Дзень зімовага настрою ў нашай школе прайшоў цікава і весела. Пачаўся ён у школьнай бібліятэцы.
Барташ Т.Г. гасцінна запрасіла вучняў 6-7 класаў на сваю гульню “Мая Радзіма Беларусь”. Перахапіла эстафету музычна-забаўляльная праграма “Фабрыка зорак”, якую правяла Дзялец А.П. з вучнямі 2-5 класаў. Вучні адгадвалі мелодыі, спявалі песні, танцавалі, разгадвалі “музычныя” загадкі. Затым пачаўся музычны час “Разам весела крочыць: У.Шаінскі і яго песні”, дзе вучні 4-7 класаў з задавальненнем успомнілі песні У. Шаінскага, удзельнічалі ў конкурсах разам з бібліятэкарам Ліноўскай СБ Антончык А.М. Завяршыўся дзень КТС “Навагодняя майстэрня”. Навучэнцы разам з класнымі кіраўнікамі ўпрыгожвалі класныя кабінеты.