Тыдзень прававых ведаў
На працягу тыдня прававых ведаў з 7 па 12 снежня нашу школу наведала шмат гасцей:
- бібліятэкр Ліноўскай СБ Антончык правяла гадзіну прававых ведаў з 11-класнікамі, аб адміністратыўнай адказнасці з падлеткамі гутарыў інспектар ІСН Кунцэвіч А.В.,
- навучэнцам 5-6 класаў нагадалі правілы паводзін на дарогах інспектары ДАІ;
- народны майстар Рэспублікі Беларусь Кулецкая М.М. правяла майстар-клас па аквагрыме;
- на прафарыентацыйную экскурсію па ПДАТК старшакласнікаў запрасіла выкладчык каледжа Вайтовіч А.В.;
- парады бацькам па імунапрафілактыцы на агульнашкольным сходзе даваў санітарны ўрач РЦГіЭ Жуковіч М.В.
У суботу нашы вучні спаборнічалі з сябрамі са Слабудскай СШ у спартыўных гульнях. Перамаглі госці.
Да дня правоў чалаека выпушчаны інфармацыйны бюлетэнь, праведзена прафілактычная кансультацыя педагога сацыяльнага Папекі С.У. для навучэнцаў, якія знаходзяцца на ўліку, арганізаваны збор піянерскай дружыны і акцыя “Белая палка. Як дапамагчы невідушчаму чалавеку?”
Тыдзень прайшоў цікава і карысна.