Як пераадолець цяжкасці пры зносінах з людзьмі?
10 лютага вучні 5-6 класаў прынялі ўдзел ў кансультаванні “Як пераадолець цяжкасці пры зносінах з людзьмі?”, якое прайшло ў гульнявой форме. Педагог сацыяльны Папека С.У. пры дапамозе разнастайных практыкаванняў дапамагала дзецям правільна будаваць зносіны адзін з адным і з групай людзей, даведацца, што такое сапраўдная дружба, хто такі сапраўдны сябар.
Навучэнцы знаходзілі выхад з разнастайных жыццёвых сітуацый, выказвалі меркаванні наконт прапануемых тэм, вучыліся адстойваць свае думкі.