Тыдзень біялогіі
З 26 лютага па 3 сакавіка ў школе праходзіў Тыдзень біялогіі. Праграма была распрацавана так, што мерапрыемствамі (прафілактычная гутарка “Не сваволь з агнём”, акцыя “Наркотыкі – шлях у бездань”, віктарына “Нашы пярнатыя сябры”, біялагічная мазаіка “Цікавыя факты па біялогіі”, прэзентацыі “Рэкорды жывёльнага свету”, “Гіпотэзы паходжання чалавека”, “Нобелеўскія лаўрэаты ў вобласці біялогіі”, біялагічны флэш-моб і інш.) былі ахоплены усе класы – ад 1 да 11. Фінальным акордам стаў біялагічны КВЗ “У гасцях у прыроды”.
Пакінуць адказ