Навагоднія святы
26 снежня ў школе прайшлі навагоднія святы. Вучні пачатковых класаў атрымалі падарункі ад Дзеда Мароза і Снягуркі, гулялі з вясёлымі клоўнамі, энергічнай Бабай Ягой, катом Баюном і малпачкай. Казачныя героі весялілі і радавалі дзяцей, якія спявалі, танцавалі, адгадвалі загадкі, чыталі вершы каля святочна ўпрыгожанай елкі.
Вучні 5-7 класаў удзельнічалі ў мерапрыемстве “Навагодні перапалох”, якое падрыхтавалі навучэнцы 6 “Б” класа. Разам з казачнымі героямі Дзедам Марозам, Снягуркай, кікімарай, лешым, Бабай Ягой гулялі і танцавалі.
Увечары адбыўся “Блакітны аганёк” для старшакласнікаў, які падрыхтавалі вучні 10 класа. Музычныя нумары, гульні, танцы, цікавыя вядучыя. Усе, хто пабываў на гэтым свяце, атрымалі мноства станоўчых эмоцый. Усе госці пакідалі свята ў добрым настроі. Закончыўся вечар святочнай дыскатэкай.