Мерапрыемствы, прымеркаваныя да Сусветнага дня барацьбы са СНІД
30 лістапада і 1 снежня ў школе прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Сусветнага дня барацьбы са СНІД. У пятніцу ў школьнай бібліятэцы працавала выстава плакатаў “СНІД – чума 21 стагоддзя”, у суботу вучні 7 – 8 класаў пад кіраўніцтвам педагога сацыяльнага Папекі С.У. сталі ўдзельнікамі дзелавой гульні “Рызыка заражэння”, а са старшакласнікамі правялі прафілактычную гадзіну “Разам супраць СНІДу” работнікі Ліноўскай сельскай бібліятэкі. Стала ўжо традыцыяй праводзіць у гэты дзень акцыю “Чырвоная стужка”.
Пакінуць адказ