ТЫДЗЕНЬ МАЦІ
ТЫДЗЕНЬ МАЦІ
Традыцыйна трэці тыдзень кастрычніка ў Ліноўскай СШ быў прысвечаны матулям. З пакалення ў пакаленне для кожнага чалавека маці – самы галоўны чалавек у жыцці. Стаўшы маці, жанчына адкрывае для сябе лепшыя якасці: дабрыню, любоў, клопат, цярпенне, самаахвяраванне…
Тыдзень Маці атрымаўся насычаным і цікавым. Пачаўся ён акцыяй “Віншаванне дарагой матулі”, у час якой не толькі настаўнікі, але і вучні школы атрымалі магчымасць падпісаць паштоўку для сваёй матулі. Вучні старэйшых класаў пад кіраўніцвам бібліятэкара Барташ Т.Г аформілі выставу “Вобраз маці на палотнах мастакоў”.
13 кастрычніка вучні нашай школы прымалі ўдзел у святочным канцэрце “Падзякаваць трэба той матчынай песні…”, падрыхтаваным сумесна з Ліноўскім СДК.
На тэматычных інфармацыйных і класных гадзінах ішла размова пра матуль, пра значэнне маці ў жыцці кожнага чалавека, пра сямейныя каштоўнасці, павагу да жанчыны-маці.
Актыў ГА БРПА і ГА БРСМ пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Куш М.Г. у фае школы арганізаваў флэш-моб “Не забудзь павіншаваць матулю!”
Вучнямі 9 класа была падрыхтавана агульнашкольная газета “Усё на зямлі пачынаецца з жанчыны”.
Сярод вучняў малодшых і старэйшых класаў нашай школы шмат жадаючых было прыняць удзел у конкурсе чытальнікаў “Я слаўлю мамы светлае імя…”, які прайшоў пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Куш М.Г. і бібліятэкара Барташ Т.Г.
Завяршыўся Тыдзень маці літаратурна-паэтычнай гадзінай “Вобраз маці – вялікая тэма мастацтва”, якую падрыхтавалі вучні 9 класа пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка Бабкоўскай Л.С. Госці мерапрыемства паслухалі вершы, песні, рамансы аб маці, паглядзелі відэаролікі, якія нікога не пакінулі абыякавым.
Пакінуць адказ