Школьнае МА класных кіраўнікоў
29.11.2014
Школьнае МА класных кіраўнікоў
“Фарміраванне культуры быту і адпачынку як адзін з аспектаў выхаваўчай работы установы адукацыі”
Менавіта такой тэматыцы было прысвечана МА класных кіраўнікоў 1-11 класаў, якое адбылося 29 лістапада ў суботні школьны дзень. У час работы МА былі абмеркаваны наступныя пытанні:
- Роля мерапрыемстваў шостага школьнага дня тыдня ў фарміраванні культуры быту і адпачынку вучняў.
- Педагагічны маніторынг эфектыўнасці сістэмы дадатковай адукацыіі ў школе.
- Адыктыўныя паводзіны вучняў і прычыны іх з’яўлення.
Таксама класнымі кіраўнікамі былі наведаны наступныя мерапрыемствы:
Гульнёвая праграма “Адчыняючы таямніцы мора” у 2″б” класе, класны кіраўнік Кашуба Н.А.
Творчая праграма “Гуляем, танцуем, спяваем – разаммы дружна адпачываем” у 9″Б” класе, класны кіраўнік Лавец І.І.