Тыдзень дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў
З 18 па 23 лістапада ў школе прайшоў тыдзень дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў. Мэта тыдня – папулярызацыя дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў, стварэнне ўмоў для развіцця лідарскага і творчага патэнцыялу падрастаючага пакалення, фарміраванне каштоўнасных арыентацый, якія стымулююць сацыяльнае развіццё дзяцей і падлеткаў.
Пачаўся тыдзень тэматычнымі інфармацыйнымі гадзінамі “Піянеры-героі”, “Традыцыі піянерскага руху”, “Успомнім усіх паіменна”. На працягу тыдня працавала маладзёжная пошта “Падзяліся добрым настроем”. Для вучняў пачатковых класаў настаўнікі арганізавалі флэш-моб “Перапынак – гэта наша тэма”. У фае школы педагогам-арганізатарам Куш М.Г. была падрыхтавана выстава-прэзентацыя з жыцця дзіцячых і маладзёжных аб’яднанняў “Мы такія розныя, але ўсе мы разам!” Вучні малодшых класаў прымалі ўдзел у акцябрацкім караоке “Дружба – гэта ты і я!” У школьнай бібліятэцы на працягу тыдня праходзіла кніжная выстава “Моладзь Беларусі”. Весела і шумна было ў час спартландыі “Здаровым будзеш – усё здабудзеш!” Старшакласнікі актыўна ўдзельнічалі ў класных гадзінах “Я – лідар. Я ўмею вырашаць канфлікты” і “ З гісторыі ГА “БРСМ”, а вучні малодшых класаў – у акцябрацкай майстэрні па вырабу паштовак да Дня інвалідаў “Цяпло душы”. У суботу акцябраты прымалі ўдзел ў КТС “Дапаможам кніжкам”.
Пакінуць адказ