Тыдзень пачатковай школы
З 25 па 29 лістапада ў школе прайшоў Тыдзень пачатковых класаў пад дэвізам “Усе на свеце пачатковай школы дзеці!” У рамках тыдня штодзённа праводзіліся мерапрыемствы пэўнай тэматыкі. У панядзелак – Дзень знаёмства – на ўрачыстай лінейцы дзеці былі азнаёмлены з планам Тыдня, прымалі ўдзел у шашачным турніры і іншых настольных гульнях. Аўторак стаў Днём талентаў. Навучэнцы адгадвалі мелодыі дзіцячых песень, успаміналі казачных герояў на выставе малюнкаў “Па старонках любімых казак”, ператвараліся ў чароўных персанажаў з дапамогай аквагрыму. Серада – Дзень творчасці. Вучні разам з бацькамі праявілі актыўнасць і творчыя здольнасці ў выставе “Асенні кірмаш”. У чацвер – Дзень інтэлектуалаў – дзеці паказалі свае здольнасці і веды ў час інтэлектуальнай гульні “Пазнайка”. Вынікам Тыдня пачатковых класаў стала тэатралізаваная пастаноўка “Блакітны вагон”.
Пакінуць адказ