Сярод узнагароджаных і нашы калегі …
2 кастрычніка ў Палацы культуры г.Пружаны адбыўся ўрачысты канцэрт, прысвечаны Дню настаўніка. З прафесійным святам педагогаў павіншавалі навучэнцы школ раёна, артысты Пружаншчыны і адміністрацыя раёна, а лепшыя з лепшых атрымалі не толькі віншаванні, але і ўзнагароды за сваю плённую і адказную працу.
Сярод узнагароджаных і нашы калегі: нагрудным знакам Міністэрства адукацыі “Выдатнік адукацыі” ўзнагароджана дырэктар школы Алена Леанідаўна Макарэвіч, ганаровай граматай упраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама – настаўнік хіміі і біялогіі Рычко Надзея Рыгораўна, ганаровымі граматамі аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама – настаўнік пачатковых класаў Жвалікоўская Наталля Аляксандраўна, настаўнік нямецкай мовы Ільяшэвіч Алена Мікалаеўна, педагог-арганізатар Куш Марына Генадзьеўна.
Віншуем узнагароджаных з заслужанымі ўзнагародамі і жадаем ім і ўсім педагагічным работнікам моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у прафесійнай дзейнасці.
Пакінуць адказ