тыдзень маці
Ужо стала традыцыяй у Ліноўскай школе адзначаць Дзень Маці, таму 10 кастрычніка стартаваў Тыдзень Маці. У рамках тыдня запланавана шмат мерапрыемстваў. Кожны дзень быў насычаным і цікавым. Адкрыла тыдзень выстава– знаёмства “І гэта ўсё аб ёй – аб маці аб маёй ” пад кіраўніцтвам бібліятэкара школы Барташ Т.Г. У гэты ж дзень вучні 5-7 класаў удзельнічалі ў літаратурна-музычнай імпрэзе “Свет мяцярынскай любові”, якую арганізавалі работнікі Ліноўскай СБ. У 1-11 класах прайшлі інфармацыйныя гадзіны “Самае дарагое – мама” (1-4 кл.), “Свет прыгожы ўжо таму, што ў ім ёсць мама” (5-7 кл.), “Абарона мацярынства і дзяцінства ў Рэспубліцы Беларусь” (9-11 кл.).
Вучні 7 класа арганізавалі выпуск агульнашкольнай газеты “Усё на зямлі пачынаецца з жанчыны…”
Серада аказалася максімальна насычанай. Актыў піянерскай дружыны “Дружная” імя В.Ботрніка сустракаў усіх мам у фае школы з невялікімі сюрпрызамі. Віншаванні атрымалі і настаўнікі, работнікі школы, мамы, якія прыводзілі сваіх дзяцей на заняткі. Святочны настрой дапоўнілі песні аб маці, якія гучалі на кожным перапынку ў фае школы. Напярэдадні свята быў падрыхтаваны стэнд, які для ўсіх у гэты дзень стаў фотазонай.
Пасля ўрокаў вучні школы выйшлі павіншаваць матуль на вуліцы нашага аграгарадка, а таксама заглянулі на мясцовыя прадпрыемствы.
Пакінуць адказ