ТЫДЗЕНЬ ЭНЕРГАЗБЕРАЖЭННЯ “ЭКАНОМІЯ І БЕРАЖЛІВАСЦЬ – КЛОПАТ КОЖНАГА”
З 14 па 19 снежня ў нашай школе прайшоў Тыдзень энергазберажэння “Эканомія і беражлівасць – клопат кожнага”. Мэта тыдня – прывіццё навучэнцам навыкаў энергазберажэння і беражлівых адносін да прыродных рэсурсаў. У рамках Тыдня энергазберажэння былі праведзены шматлікія мерапрыемствы. На працягу тыдня працаваў энергапатруль “Беражлівасць – аснова поспеху”, праходзіла акцыя “Здай батарэйку – захавай прыроду!”, праведзены інфармацыйныя гадзіны “Беражлівасць – важная навука” для 1 – 4 класаў, “Навучымся беражлівасці – зэканомім грошы” для 5 – 11 класаў, класныя гадзіны “Пачні з сябе – увядзі эканомію ў прывычку”, у вестыбюлі школы дэманстраваліся мультфільмы і відэаролікі на тэму энергазберажэння, вучні 8 класа выпусцілі агульнашкольную газету “Эканомія і беражлівасць – клопат кожнага”, вучні 1-4 класаў на перапынках займаліся размалёўкай Парад па энергазберажэнні, у школьнай бібліятэцы была арганізавана тэматычная выстава “Беражы і захоўвай”, завяршыўся Тыдзень у с уботу квэстам “Энергазберажэнне – справа для ўсіх, карысць для кожнага!” для вучняў 5 – 7 класаў.
Пакінуць адказ