Аб бібліятэцы
ГРАФІК РАБОТЫ БІБЛІЯТЭКІ
Панядзелак 8.30 – 12.30
Аўторак 8.30 – 17.00
Серада 8.30 – 17.00
Чацвер 8.30 – 17.00
Пятніца 8.30 -17.00
Субота 10.00 – 14.00
Перапынак 13.30 – 14.00
Выхадны дзень: нядзеля.
Санітарны дзень 1-ы аўторак месяца
Бібліятэка размешчана на першым паверсе будынка школы, школьны кабінет плошчай 83 кв.м. Абсталявана чытальная зала.
Арганізуе работу бібліятэкі бібліятэкар Волкава Алена Віктараўна.
Задачы бібліятэкі
- Забеспячэнне адукацыйнага працэсу і самаадукацыі шляхам бібліятэчна – бібліяграфічнага і інфармацыйнага абслугоўвання навучэнцаў і педагагічных работнікаў;
- садзейнічанне паспяховаму засваенню навучальных праграм, развіццю творчага мыслення, пазнавальных інтарэсаў і здольнасцяў навучэнцаў, праз ўкараненне ў працу сучасных бібліятэчных методык, актыўнае выкарыстанне фонду бібліятэкі;
- фарміраванне ў школьнікаў навыкаў незалежнага бібліятэчнага карыстальніка, інфармацыйнай культуры і культуры чытання;
- аказанне інфармацыйнай падтрымкі педагагічным работнікам у павышэнні прафесійнай кампетэнтнасці;
- аказанне кансультацыйнай дапамогі навучэнцам, педагогам і іншым катэгорыям карыстальнікаў у атрыманні інфармацыі на традыцыйных і электронных носьбітах і рэсурсах Інтэрнэт;
- удасканаленне традыцыйных і засваенне новых бібліятэчных тэхналогій.
Галоўная мэта – далучэнне школьнікаў да кнігі, да чытання.
Працуе гурток “Калейдаскоп цудаў”.
У бібліятэцы ўсталяваны кам’ютар, лазерны прынтар (МФУ), ёсць выхад у сетку Інтэрнэт.