Адзіны ўрок “Лёс маёй сям’і ў гісторыі маёй краіны: сямейныя каштоўнасці”
Адзіны ўрок “Лёс маёй сям’і ў гісторыі маёй краіны: сямейныя каштоўнасці”, прысвечаны Дню сям’і, адбыўся ў 1-11-х класах. У ходзе ўрока навучэнцы разважалі пра ролю сям’і ў жыцці чалавека, распавядалі пра радавод сваёй сям’і, пра ролю сям’і ў жыцці чалавека, абавязкі кожнага члена сям’і, пра сямейныя каштоўнасці і традыцыі, сямейныя захапленні. Падзяліліся тым, як праходзіць іх вольны час у сям’і. У ходзе размовы прыйшлі да высновы, што сям’я для кожнага з нас – самае галоўнае, самае патрэбнае ў жыцці, бо менавіта з сям’і пачынаецца жыццё чалавека, менавіта тут адбываецца пазнанне любові і павагі, радасці і дабра. Менавіта ў сям’і нас вучаць зносінам з навакольным светам, менавіта тут складваюцца традыцыі і перадаюцца з пакалення ў пакаленне.
Пакінуць адказ