адзіныя ўрокі Памяці, прысвечаныя трагедыі ў в. Ала
У дзяржаўнай установе адукацыі “Ліноўская сярэдняя школа” прайшлі адзіныя ўрокі Памяці, прысвечаныя трагедыі ў в. Ала.
Праведзеныя ўрокі былі накіраваны на фарміраванне і паглыбленне ў вучняў ведаў аб гістарычным мінулым беларускага народа, фарміраванне ўяўлення аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны з дапамогай знаёмства з трагічнымі падзеямі ў в. Ала, якія адбыліся 81 год таму.
Пры правядзенні Адзінага ўрока педагогі школы абапіраліся на прыкладную матрыцу ўрока, прысвечанага трагедыі ў в. Ала, а таксама выкарыстоўвалі краязнаўчы матэрыял, улічваючы традыцыі ўстановы адукацыі, раёна
Пакінуць адказ