Акцыя “30 дзён да перамогі” стартавала ў Беларусі
У Рэспубліцы Беларусь 9 красавіка 2023 года стартавала акцыя «30 дзён да Перамогі». У рамках яе аж да 9 мая праходзяць шматлікія дыялогавыя пляцоўкі, наведванні мемарыялаў і месцаў воінскай славы, сустрэчы з удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны і малалетнімі вязнямі фашысцкіх канцлагераў, моладзевыя стрымы.
Не варта забываць подзвіг тых, хто цаной свайго жыцця абараняў мірнае неба над нашымі галовамі. У ходзе акцыі асаблівая ўвага надаецца ўдзелу моладзі ў мерапрыемствах, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Педагогі і вучні Ліноўскай школы далучыліся да акцыі: на працягу месяца прыбралі тэрыторыю каля Брацкай магілы і Мемарыяльнага помніка загінуўшым у 1941-1945 гг. аднавяскоўцам у вёсцы Аранчыцы, прапалолі рабаткі і пасадзілі кветкі.
Пакінуць адказ