ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ЛІНОЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
diplom
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Навукова-метадычная ўстанова "Нацыянальны інстытут адукацыі"
Детский правовой сайт
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь
НАЦЫЯНАЛЬНАЕ ДАСЛЕДАВАННЕ ЯКАСЦІ АДУКАЦЫІ (НДЯА)
Региональная карта Брестской области

Бібліятэка

У рамках тыдня дзіцячых і маладзёжных грамадскіх арганізацый …

У рамках тыдня дзіцячых і маладзёжных грамадскіх арганізацый у бібліятэцы была аформлена тэматычная выстава “Моладзь Беларусі”. А ў суботу акцябраты прынялі ўдзел у КТС “Дапаможам кніжкам”.

Выстава – прэзентацыя “Каб ішлося ў ногу з векам, ты прыходзь у бібліятэку”

Выстава – прэзентацыя “Каб ішлося ў ногу з векам, ты прыходзь у бібліятэку” прайшла 26 кастрычніка ў бібліятэцы да Міжнароднага дня школьных бібліятэк. Дзеці чыталі вершы, адказвалі на пытанні віктарыны, згодзіліся з настаўнікамі, што менавіта са школьнай бібліятэкі пачынаюцца ўсе веды і школьная бібліятэка становіцца сапраўдным памочнікам у вучобе, сябрам і дарадчыкам для кожнага з іх.

Выстава – прэзентацыя “Вобраз маці на палотнах мастакоў”

Вобраз маці стваралі ў розныя эпохі такія мастакі як: Леанарда да Вінчы, Жан Баціст, Рафаэль Санці, Сімяён Шардэн, Карл Брусаў, Александр Дайнека і інш.. З іх карцінамі і біяграфіяй мастакоў можна пазнаёміцца на выставе – прэзентацыі “Вобраз маці на палотнах мастакоў”, якая аформлена ў файе школы да Дня маці.

Конкурс чытальнікаў вершаў “Я слаўлю мамы светлае імя”

Конкурс чытальнікаў вершаў “Я слаўлю мамы светлае імя” прайшоў у бібліятэцы сярод вучняў 2 – 5 класаў да тыдня маці. Грамату за І месца атрымала Пякарская Аляксандра, ІІ месца – Пякарская Кацярына, ІІІ месца – Курылка Ілля.

Весела прайшло адкрыццё тыдня “Дзіцячай і юнацкай кнігі” у школьнай бібліятэцы.

Весела прайшло адкрыццё тыдня “Дзіцячай і юнацкай кнігі” у школьнай бібліятэцы. У госці да дзяцей 2 – 4 класаў прыходзілі казачныя героі і разам з Бабай Ягой і бібліятэкарам паказалі ім невялікае казачнае прадстаўленне.

Лепшыя чытачы бібліятэкі былі ўзнагароджаны граматамі і прызамі. Першае месца сярод малодшых класаў атрымала Бабіч Ганна, а сярод навучэнцаў сярэдняга звяна школы – Хмялеўская Таццяна. Букет “Лепшых чытачоў бібліятэкі” склалі: Гамола Дзмітрый – 2 “А” класс, Смаль Дар’я – 3 класс,  Букса Крысціна, Апалейчук Паліна, Шчурок Антон, Кукла Маша, Жукава Ульяна, Зеленяк Ангеліна – 4 класс.

У рамках тыдня “Дзіцячай і юнацкай кнігі” прайшла шчырая размова “Усё ў тваіх руках”. ў 8 класе.

У суботу, 13 красавіка, дзеці тэатральнага гуртка “Казка” паказалі для малодшых класаў тэатралізаванае прадстаўленне “Свята чысціні і здароўя”

ТЫДЗЕНЬ ДЗІЦЯЧАЙ І ЮНАЦКАЙ КНІГІ

УВАГА! УВАГА!

З 8 ПА 13 КРАСАВІКА Ў ШКОЛЕ ПРОЙДЗЕ

ТЫДЗЕНЬ ДЗІЦЯЧАЙ І ЮНАЦКАЙ КНІГІ

08.04. Адкрыццё тыдня «Дзіцячай і юнацкай кнігі» 8.00, 2 – 4 кл., адк. Бартош Т.Г.

09.04. Акцыя «Падары кнігу бібліятэцы», 2 – 11 кл., кл. рук., на працягу дня

10.04. Інтэлектуальная гульня «Аўкцыён ведаў», 13.25, 8 кл.,  адк. Бобкоўская Л.С.

11.04. Конкурс «Лепшыя чытачы бібліятэкі”, 2 – 6 кл,. адк. Бартош Т.Г., на працягу дня

12.04. Касмічны марафон «Падарожжа ў космас», 14.35 – 15.00, гр. пад. дня, адк. Пінчук Д.М.

13.04. “Свята чысціні і здароў’я”, тэатралізаванае прадстаўленне, 11.00 – 11.40, адк. Барташ Т.Г.

Выстава – экспазіція “Афганістан – наш боль і памяць”

09.02. у файе школы бібліятэкарам была аформлена выстава – экспазіція “Афганістан – наш боль і памяць”. На ёй былі прадстаўлены кнігі пра афганскую вайну, фотаматэрыялы, буклеты пра воінаў – інтэрнацыяналістаў нашых землякоў.

100 гадоў Ліноўскай СШ
Вас запрашае субота
2024 - Год якасці
Архіў
Вас запрашае субота
Вас запрашае субота
Бяспечнае дзяцінства
Единый информационно-образовательный ресурс
Дом без насилия
Беларусь Библиотечная

Время стать заметным!

Чат-бот ПОМОЩЬ