ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ЛІНОЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
diplom
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Навукова-метадычная ўстанова "Нацыянальны інстытут адукацыі"
Детский правовой сайт
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь
НАЦЫЯНАЛЬНАЕ ДАСЛЕДАВАННЕ ЯКАСЦІ АДУКАЦЫІ (НДЯА)
Региональная карта Брестской области

Вучэбна-метадычныя аб’яднанні

Над удасканаленнем прафесійнай кампетэнтнасці па пытаннях развіцця і выхавання асобы навучэнца …

Над удасканаленнем прафесійнай кампетэнтнасці па пытаннях развіцця і выхавання асобы навучэнца сродкамі вучэбнага прадмета працавалі на працягу 2023/2024 навучальнага года настаўнікі нямецкай мовы праз прымяненне тэхналогіі візуалізацыі, якая дае магчымасць павысіць якасць адукацыі.

У ходзе абмену вопытам з мэтай павышэння якасці навучання настаўнікі выкарыстоўвалі інтэрактыўныя практыкаванні, праекты, аўтэнтычныя тэксты, аўдыё- і відэаматэрыялы. Прымяненню ведаў на практыцы і развіццю навыкаў зносін спрыялі ролевыя гульні, дыялогі, дэбаты.

Continue reading

На працягу 2023/2024 навучальнага года вучэбна-метадычнае аб’яднанне настаўнікаў пачатковых класаў …

На працягу 2023/2024 навучальнага года вучэбна-метадычнае аб’яднанне настаўнікаў пачатковых класаў працавала над тэмай “Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў па пытаннях выхавання і развіцця асобы навучэнца сродкамі вучэбных прадметаў”. Перад педагогамі стаяла мэта павышэння эфектыўнасці работы па рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбных прадметаў шляхам падбору форм навучання і дыдактычнага матэрыялу, накіраваных на фарміраванне маральна-этычнай арыентацыі, грамадзянскай ідэнтычнасці, каштоўнаснай свядомасці навучэнцаў; выкарыстанне актыўных метадаў выкладання вучэбнага матэрыялу (даследчых, пошукавых, праблемных), якія служаць пускавым механізмам для арганізацыі творчага пошукавага асяроддзя. На кожным пасяджэнні аналізавалася выкананне рашэнняў папярэдняга, іх эфектыўнасць, абмяркоўваліся актуальныя пытанні, праводзіўся агляд навінак навуковай і метадычнай літаратуры, разглядаліся псіхалагічныя і метадычныя аспекты вучэбных заняткаў. Прайшлі адкрытыя ўрокі, прэзентацыі вопыту, якія паказалі ўзровень прафесіяналізму настаўнікаў, іх майстэрства, творчы падыход у арганізацыі адукацыйнага працэсу.

Continue reading

Над удасканаленнем прафесійнай кампетэнтнасці …

Над удасканаленнем прафесійнай кампетэнтнасці па фарміраванні асобаснай, метапрадметнай і прадметнай кампетэнтнасці вучняў праз выкарыстанне ў выкладанні прадмета “Нямецкая мова” інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій і сістэмна-дзейнаснага падыходу працавалі ў 2022/2023 навучальным годзе настаўнікі нямецкай мовы. У ходзе пасяджэнняў разглядалася пытанне прымянення на ўроках нямецкай мовы тэхналогіі візуалізацыі як спосабу развіцця вучэбна-пазнаваўчых і інфармацыйных кампетэнцый навучэнцаў. Практычны блок уключаў распрацоўку інтэлект-карт па пэўных тэмах, алімпіядных заданняў па нямецкай мове для вучняў                      5 – 11 класаў. З мэтай абмену вопытам па пытаннях рэалізацыі сістэмна-дзейнаснага падыходу, выхаваўчага патэнцыялу на ўроках нямецкай мовы было арганізавана ўзаеманаведванне урокаў нямецкай мовы ў 6 і 7 класах (настаўнікі Ільяшэвіч А.М. і Жук І.С.).

Continue reading

Вучэбна-метадычнае аб’яднанне настаўнікаў пачатковых класаў у 2022/2023 навучальным годзе …

Вучэбна-метадычнае аб’яднанне настаўнікаў пачатковых класаў у 2022/2023 навучальным годзе працуе над удасканаленнем прафесійнай кампетэнтнасці па фарміраванні асобасных, метапрадметных і прадметных кампетэнцый навучэнцаў. Асаблівая увага надаецца дзейнасці настаўнікаў, якія выкладаюць у класах інтэграванага навучання і выхавання. Наведаныя ўрокі сведчаць, што ўсе настаўнікі стараюцца забяспечваць камфортны псіхалагічны клімат, ствараць сяброўскую атмасферу.

Continue reading

Пасяджэнне метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў …

Пасяджэнне метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў у снежні 2021 года было прысвечана тэме “Арганізацыя работы класнага кіраўніка па прафілактыцы супрацьпраўных паводзін непаўналетніх”.

Пасяджэнне прайшло ў форме семінара-практыкуму. Класныя кіраўнікі 1 – 11 класаў абмеркавалі пытанні “Выкарыстанне сацыяльна важных праектаў і дзіцячых ініцыятыў у арганізацыі вольнага часу школьнікаў”, “Арганізацыя індывідуальнай прафілактычнай работы з непаўналетнімі”, “Прафілактычная работа па папярэджанні фактаў насілля ў адносінах да непаўналетніх”. Таксама педагогі наведалі пазакласнае мерапрыемства “Правіннасць. Правапарушэнне. Злачынства”, якое правяла класны кіраўнік 4б класа  Дворак Наталля Васільеўна.

Continue reading

У снежні 2021 года прайшло пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў …

У снежні 2021 года прайшло пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў па тэме “Візуалізацыя вучэбнай інфармацыі як неад’емная частка працэсу навучання”.

Настаўнікі абмеркавалі пытанні “Візуалізацыя вучэбнай інфармацыі ў сучасных вучэбных дапаможніках як эфектыўны сродак фарміравання прадметных і метапрадметных кампетэнцый”” і “Выкарыстанне сучасных метадаў візуалізацыі інфармацыі як аднаго са сродкаў рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу ўрока”, а настаўнік 4а класа Хмара Валянціна Мікалаеўна запрасіла калег на занятак факультатыва  “Вытокі роднай мовы” па тэме “Хлеб на стале – свята ў доме”.

Continue reading

МА класных кіраўнікоў

У ДУА “Ліноўская СШ” прайшло МА класных кіраўнікоў па тэме “Эканамічнае выхаванне школьнікаў: эфектыўная практыка і новыя падыходы”. У рамках МА прайшлі класныя гадзіны: эканамічная гульня “Эканоміка вакол нас” і ток-шоу   “Грошы – гэта…”. Былі запрошаны спецыялісты Белаграпромбанка Гумен В.К. і Віткевіч І.М., якія пазнаёмілі вучняў і настаўнікаў з прэзентацыяй “Беражы сябе і свае грошы”. Разгледжаны пытанні “Фінансавая граматнасць як аснова эканамічнага выхавання вучняў” і “Роля летніх працоўных аб’яднняў у эканамічным выхаванні падлеткаў”.

Continue reading

Метадычная работа

1.Вучэбна-метадычнае аб’яднанне класных кіраўнікоў

Кіраўнік – Бяскроўная Л.А., класны кіраўнік 5 класа

2.Вучэбна-метадычнае аб’яднанне настаўнікаў пачатковых класаў

Кіраўнік – Касілка Т.У., настаўнік пачатковых класаў

3.Вучэбна-метадычнае аб’яднанне настаўнікаў нямецкай мовы

Кіраўнік – Ільяшэвіч А.М., настаўнік нямецкай мовы

4.Творчая група настаўнікаў па падрыхтоўцы заданняў да першага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах

(Антановіч В.С.,  Гук А.І., Бяскроўны А.В., Бондарава Т.У., Ільяшэвіч А.М., Бабкоўская Л.С.)

Кіраўнік- Бяскроўны А..В., настаўнік гісторыі.

ВМА настаўнікаў пачатковых класаў

Касілка Таццяна Уладзіміраўна

Касілка Таццяна Уладзіміраўна

8 лютага адбылося пасяджэнне ВМА настаўнікаў пачатковых класаў па тэме: “Фарміраванне чытацкіх навыкаў і ўменняў вучняў пачатковых класаў на ўроках літаратурнага чытання”. Дзялілася вопытам работы настаўніца 2 класа Касілка Таццяна Уладзіміраўна. Быў дадзены ўрок рускай літаратуры. Таксама абмяркоўваліся пытанні: сучасныя патрабаванні да ўрока чытання ў пачатковых класах; развіццё крытычнага мыслення на ўроках літаратурнага чытання.

 

100 гадоў Ліноўскай СШ
Вас запрашае субота
2024 - Год якасці
Архіў
Вас запрашае субота
Вас запрашае субота
Бяспечнае дзяцінства
Единый информационно-образовательный ресурс
Дом без насилия
Беларусь Библиотечная

Время стать заметным!

Чат-бот ПОМОЩЬ