ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ЛІНОЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
diplom
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Навукова-метадычная ўстанова "Нацыянальны інстытут адукацыі"
Детский правовой сайт
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь
НАЦЫЯНАЛЬНАЕ ДАСЛЕДАВАННЕ ЯКАСЦІ АДУКАЦЫІ (НДЯА)
Региональная карта Брестской области

Выхаваўчая работа

навагоднія ранішнікі для 1 – 4 класаў!

Напярэдадні Новага 2021 года ў нашай школе весела і цікава прайшлі святочныя мерапрыемствы 29.12.2020
Новы год-гэта адзін з самых любімых святаў і дзяцей, і дарослых. Усе мы чакаем цудаў, светлай казкі… Хтосьці загадвае жаданне і верыць, што яно абавязкова збудзецца ў надыходзячым годзе. Цікавую казку падрыхтавалі старшакласнікі для  вучняў 1-4 класаў. Адкрылі наш ранішнік вясёлыя і задорныя вядучыя. Яны плаўна перанеслі нас у чароўную казку. Сумаваць не прыйшлося. Яшчэ б! Бо на свяце адбываліся розныя прыгоды з удзелам Бабы Ягі, дамавога Кузі, Пачвары, добрых фей-вядучых, Дзеда Мароза і Снягуркі.
Захаванне ўсіх абмежавальных мер, звязаных з рызыкай распаўсюджвання  інфекцыі, ніяк не адбілася на святочнай праднавагодняй атмасферы.

Ад усёй душы віншуем з новым 2021 годам! Хай гэты год прынясе ўсім шмат шчасця, здароўя, поспехаў, усмешак, цяпла і святла. Хай ён будзе поўны яркіх фарбаў, прыемных уражанняў і радасных падзей. Жадаем усім міру, дабрабыту і шчасця! Хай у новым годзе ўсё атрымаецца і задуманае збудзецца!

 

 

дарование – 2020

Ежегодно в Пружанском районе в торжественной обстановке проводится церемония награждения талантливых детей и подростков «Дарование». Премия учреждена в целях морального, материального стимулирования и социальной поддержки детей и молодежи. Она присуждается учащимся школ, воспитанникам центров дополнительного образования, спортивных учреждений, а также участникам коллективов любительского творчества, которые добились высоких результатов на международном, республиканском и областном уровнях. Награды получили лучшие учащиеся нашей школы Щербович Анастасия, учащаяся 10 класса, Пекарская Александра, учащаяся 4 «А» класса, Гарасимчук Оксана, учащаяся 8 класса. Поздравляем учащихся и педагогов, желаем новых побед и свершений!

ТЫДЗЕНЬ ЭНЕРГАЗБЕРАЖЭННЯ “ЭКАНОМІЯ І БЕРАЖЛІВАСЦЬ – КЛОПАТ КОЖНАГА”

З 14 па 19 снежня ў нашай школе прайшоў Тыдзень энергазберажэння “Эканомія і беражлівасць – клопат кожнага”. Мэта тыдня – прывіццё навучэнцам навыкаў энергазберажэння і беражлівых адносін да прыродных рэсурсаў. У рамках Тыдня энергазберажэння былі праведзены шматлікія мерапрыемствы. На працягу тыдня працаваў энергапатруль “Беражлівасць – аснова поспеху”, праходзіла акцыя “Здай батарэйку – захавай прыроду!”, праведзены інфармацыйныя гадзіны “Беражлівасць – важная навука” для 1 – 4 класаў, “Навучымся беражлівасці – зэканомім грошы” для 5 – 11 класаў, класныя гадзіны “Пачні з сябе – увядзі эканомію ў прывычку”,  у вестыбюлі школы дэманстраваліся мультфільмы і відэаролікі на тэму энергазберажэння, вучні 8 класа выпусцілі агульнашкольную газету “Эканомія і беражлівасць – клопат кожнага”, вучні 1-4 класаў на перапынках займаліся размалёўкай Парад па энергазберажэнні, у школьнай бібліятэцы была арганізавана тэматычная выстава “Беражы і захоўвай”, завяршыўся Тыдзень у с уботу квэстам “Энергазберажэнне – справа для ўсіх, карысць для кожнага!” для вучняў 5 – 7 класаў.

знать сегодня, чтобы жить завтра!

В рамках Всемирной кампании против СПИДа и Всемирного дня профилактики СПИДа в ГУО “Линовская СШ” прошёл ряд тематических мероприятий: акции “Красная ленточка”, “Молодёжь против СПИДа!”, демонстрация видеороликов по профилактике ВИЧ-инфекции, тематические информационные часы.

Тыдзень прафілактыкі шкодных звычак

У перыяд з 16 па 21 лістапада ў нашай школе прайшоў Тыдзень прафілактыкі шкодных звычак.  Тыдзень быў насычаны рознымі мерапрыемствамі, накіраванымі на фарміраванне здаровага ладу жыцця. Вось некаторыя з іх: інфармацыйная гадзіна “Правільнае харчаванне – залог здароўя”, віктарына “Азбука здароўя”, пазнаваўчая гадзіна “Прычыны камп’ютарнай залежнасці”, урок-разважанне “Дрэнныя звычкі”, абмен думкамі “Словы пра алкаголь”, шчырая размова “Не пракуры сваё жыццё”, дыскусія “Міфы пра наркотыкі”, гадзіна зносін “Новыя павевы моды і здароўе” і інш. У школьнай бібліятэцы была арганізована тэматычная выстава “Рашучае НЕ – тытуню!”, . відэа-калаж “Шкодныя звычкі”.

калядная зорка

Вось ужо на працягу некалькіх год вучні нашай школы разам са сваімі  бацькамі пад кіраўніцтвам настаўнікаў прымаюць актыўны ўдзел у Рэспубліканскай выставе-конкурсе дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Калядная зорка» і атрымліваюць не толькі раённыя ўзнагароды, але і абласныя. Гэты год не стаў выключэннем. Вучні 4 “А” класа пад кіраўніцтвам сваёй настаўніцы Жвалікоўскай Наталі Аляксандраўны з задавальненнем падрыхтавалі работы ў розных намінацыях: “Сімвал 2021”, “Зімовыя святы”, “Зімнія віды спорту”. Былі выкарыстаны такія тэхнікі, як бацік, пластылінаграфія, тэкстыль.

ТЫДЗЕНЬ ГІСТОРЫІ

З 19 па 24 кастрычніка вучні нашай школы прынялі актыўны ўдзел у Тыдні гісторыі. Ім давялося адказваць на пытанні віктарыны, удзельнічаць у конкурсе красвордаў, рыхтаваць інфармацыю аб гістарычных асобах. Каманды  5 – 9 класаў паспрабавалі сябе ў інтэлектуальным спаборніцтве “Гістарычная мазаіка”, а дзесяцікласнікі і адзінаццацікласнікі ўдзельнічалі ў брэйн-рынгу “Свая гульня”. У рамках Тыдня  вучні 9 класа ўдзельнічалі ў выпуску гістарычнай газеты “Пружаншчына ў датах”. У шосты школьны дзень вучні 6-8 класаў наведалі выставу грошай розных эпох і прадметаў часоў Вялікай Айчыннай вайны, сталі ўдзельнікамі віртуальнага падарожжа “Замкі Беларусі”.

тыдзень маці

Ужо стала традыцыяй  у  Ліноўскай школе адзначаць Дзень Маці, таму 10 кастрычніка  стартаваў Тыдзень Маці. У рамках тыдня запланавана шмат мерапрыемстваў. Кожны дзень быў насычаным і цікавым. Адкрыла тыдзень  выставазнаёмства “І гэта ўсё аб ёй – аб маці аб маёй ” пад кіраўніцтвам бібліятэкара школы Барташ Т.Г. У гэты ж дзень вучні 5-7 класаў удзельнічалі ў літаратурна-музычнай імпрэзе “Свет мяцярынскай любові”, якую арганізавалі работнікі Ліноўскай СБ. У 1-11 класах прайшлі інфармацыйныя гадзіны “Самае дарагое – мама” (1-4 кл.), “Свет прыгожы ўжо таму, што ў ім ёсць мама” (5-7 кл.), “Абарона мацярынства і дзяцінства ў Рэспубліцы Беларусь” (9-11 кл.).

Вучні 7 класа арганізавалі выпуск агульнашкольнай газеты “Усё на зямлі пачынаецца з жанчыны…”

Серада аказалася максімальна насычанай. Актыў піянерскай дружыны “Дружная” імя В.Ботрніка сустракаў усіх мам у фае школы з невялікімі сюрпрызамі. Віншаванні атрымалі і настаўнікі, работнікі школы, мамы, якія прыводзілі сваіх дзяцей на заняткі. Святочны настрой дапоўнілі песні аб маці, якія гучалі на кожным перапынку ў фае школы. Напярэдадні  свята быў падрыхтаваны стэнд, які для ўсіх у гэты дзень стаў фотазонай.

Пасля ўрокаў вучні школы выйшлі павіншаваць матуль на вуліцы нашага аграгарадка, а таксама заглянулі на мясцовыя прадпрыемствы.

нашы першакласнікі!

Першы званок ужо празвінеў, і для усіх вучняў пачаўся новы навучальны год. А для першакласнікаў – хвалюючы, цікавы этап у жыцці: новае месца, новыя знаёмствы. Нашы навічкі знаёмяцца са школай, з яе работнікамі. За гэты  час ужо паспелі наведаць школьную бібліятэку і пазнаёміцца з яе загадчыцай Барташ Т.Г. Таццяна Генрыхаўна правяла для сваіх гасцей экскурсію па бібліятэцы, пазнаёміла новых чытачоў з літаратурай, якой яны могуць карыстацца ў час вучобы. Наведалі нашы першакласнікі і Ліноўскую СБ, з якой наша школа цесна супрацоўнічае. Таксама пазнаёміліся з загадчыцай бібліятэкі Антончык А.М., сталі ўдзельнікамі пазнавальна-гульнявой праграмы “Лавіся рыбка вялікая і малая”  і, спадзяёмся, стануць актыўнымі яе чытачамі!

 

100 гадоў Ліноўскай СШ
Вас запрашае субота
2024 - Год якасці
Архіў
Вас запрашае субота
Вас запрашае субота
Бяспечнае дзяцінства
Единый информационно-образовательный ресурс
Дом без насилия
Беларусь Библиотечная

Время стать заметным!

Чат-бот ПОМОЩЬ