КАНІКУЛЫ
Учащиеся 6-8 классов побывали в г. Бресте
Напярэдадні калядных свят
Напярэдадні калядных свят вучні 2“А” класа і класны кіраўнік Жвалікоўская Н.А. запрасілі ўсіх на вячоркі “За сямейным сталом”, а ўдзельнікі і кіраўнік гуртка “Лінькі” Бяскроўная Л.А. правялі экскурсію ў школьным этнаграфічным кутку “Ліноўскі падворак”.
У школе – пераднавагодні настрой і святочнае ўбранне
У школе – пераднавагодні настрой і святочнае ўбранне. Гэта відаць ужо ў фае школы, дзе ўтульна і прыгожа. Можна пагрэцца каля каміна, палюбавацца на ёлачкі-прыгажуні, дзе кожная – твор мастацтва і прыцягвае позіркі ўсіх, хто заходзіць у школу.
А ў актавай зале – захапляльная святочная праграма з дзедам Марозам, Снягуркай і іншымі казачнымі героямі.
Святочная праграма “НАВАГОДНІ СЕРПАНЦІН”
Каникулы – с пользой
Для младших школьников, признанных находящимися в СОП, кроме пребывания в пришкольном оздоровительном лагере, ежедневно был организован ряд мероприятий правовой, трудовой, нравственной направленности. Педагог социальный провела с ребятами познавательное занятие «Узнаём- играя», во время которого они учились общаться, слушать и слышать друг друга, а также фантазировать и мастерить.
29 кастрычніка пачаў сваю працу лагер з дзённым знаходжаннем «Лістападзік»
29 кастрычніка пачаў сваю працу лагер з дзённым знаходжаннем «Лістападзік». Навучэнцы пачатковых класаў разам з выхавацелямі актыўна выбіралі назвы атрадаў, ўладкоўвалі атрадныя пакоі. Дзень за днём дзеці з задавальненнем удзельнічаюць у розных мерапрыемствах (музычна-гульнявая праграма “Сардэчна запрашаем у лагер», літаратурная гульня «Па старонках любімых казак», малыя алімпійскія гульні, конкурс малюнкаў «Восеньскі лістапад” і г.д.)
Працягваецца падарожжа дзяцей аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем па маёнтку “Пад белымі крыламі”
Працягваецца падарожжа дзяцей аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем па маёнтку “Пад белымі крыламі”. На працягу некалькіх дзён дзеці пабывалі ў творчай майстэрні “Саламяныя вырабы”, пазнаёміліся з беларускімі стравамі ( КТС “Алфавіт беларускіх страў”), паўдзельнічалі ў забаве “Бульба беларуская”, наведалі літаратурны дворык “Чытаем – шмат знаем”. А таксама сустрэліся з вясёлымі героямі мультфільма “Фіксікі”(забаўленча-гульнявая праграма “Майскі хэпіэнд” ДК г.Пружаны).
Для навучэнцаў 1-4 класаў адчыніў свае дзверы лагер з дзённым знаходжаннем
Для навучэнцаў 1-4 класаў адчыніў свае дзверы лагер з дзённым знаходжаннем. Пачалася займальная гульня – падарожжа па мястэчку ”Пад белымі крыламі”. Дзень за днём дзеці ўдзельнічаюць ў разнастайных мерапрыемствах (калейдаскоп гульняў “А ў нас ў атрадзе”, флэшмоб акцыя “Чырвоны колер выбіраем – пра небяспеку нагадаем”, спартыўныя гульні, Падарожжа ў краіну беларускага этыкету і інш.), пазнаюць шмат цікавага і новага аб сваёй малой радзіме.
ПАМЯТКА «БЕЗОПАСНЫЕ КАНИКУЛЫ»
ПАМЯТКА
«БЕЗОПАСНЫЕ КАНИКУЛЫ»
Уважаемые родители! В соответствии со статьёй 159 Уголовного Кодекса Республики Беларусь «Оставление в опасности» в преддверии летних каникул не лишним будет ещё раз напомнить вам об ответственности за ваших несовершеннолетних детей и мерах безопасности в этот период.
Канікулы – не толькі адпачынак ад урокаў, але і магчымасць з карысцю правесці вольны час
Вось і наступілі вясеннія канікулы. Гэтыя дні – не толькі адпачынак ад урокаў, але і магчымасць з карысцю правесці вольны час: пабываць на экскурсіі, паўдзельнічаць у мерапрыемстве на свой густ, а таксама прыняць гасцей.
Так, на працягу некалькіх дзён школу наведалі навучэнцы і настаўнікі з ДУА “СШ №3 г. Пружаны”, ДУА “Слабадская СШ”, ДУА “Бакунскі-1 ВПК д/с-СШ”, для якіх адчынілі дзверы школьны этнаграфічны куток і музей гісторыі вылічальнай тэхнікі.
Настаўніца беларускай мовы Бяскроўная Людміла Аляксандраўна расказала гасцям пра цікавыя экспанаты, сабраныя ў багатай экспазіцыі этнагарафічнага кутка, а Гук Аляксандр Іванавіч правёў экскурс ў гісторыю вылічальнай тэхнікі “Ад абака да камп’ютара”.