ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ЛІНОЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
diplom
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Навукова-метадычная ўстанова "Нацыянальны інстытут адукацыі"
Детский правовой сайт
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь
НАЦЫЯНАЛЬНАЕ ДАСЛЕДАВАННЕ ЯКАСЦІ АДУКАЦЫІ (НДЯА)
Региональная карта Брестской области

Метадычныя работа

Учащиеся 10 класса школы под руководством учителя биологии Ричко Н.Г. …

Учащиеся 10 класса школы под руководством учителя биологии Ричко Н.Г. стали победителями областного этапа республиканского конкурса «Квітней, мой лес!” в номинациях «Устойчивое лесоуправление» и «Экология лесных растений» и представят школу на республиканском уровне.

По итогам участия в республиканском конкурсе «Юный натуралист» в номинации «Малая Тимирязевка» учащиеся Надежды Григорьевны также стали первыми в районе. Поздравляем!

Другім месцам на раённым этапе рэспубліканскага конкурсу …

Другім месцам на раённым этапе рэспубліканскага конкурсу па распрацоўцы даведачных рэгіянальных экскурсійных маршрутаў адукацыйнай накіраванасці “Дарогамі ведаў” адзначана работа настаўніка беларускай мовы і літаратуры Бяскроўнай Л.А.

Віншуем з перамогай настаўніка біялогіі Рычко Н.Р.

Віншуем з перамогай настаўніка біялогіі Рычко Н.Р.

Даследчая работа “Даследаванне росту і выспявання арахісу ў кліматычных умовах Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці”, якую выканала вучаніца Шчарбовіч Анастасія пад кіраўніцтвам настаўніцы, заняла 2 месца на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу-выставы “Юннат – 2020”.

Сярод узнагароджаных і нашы калегі …

2 кастрычніка ў Палацы культуры г.Пружаны адбыўся ўрачысты канцэрт, прысвечаны Дню настаўніка. З прафесійным святам педагогаў павіншавалі навучэнцы школ раёна, артысты Пружаншчыны і адміністрацыя раёна, а лепшыя з лепшых атрымалі не толькі віншаванні, але і ўзнагароды за сваю плённую і адказную працу.

Сярод узнагароджаных і нашы калегі: нагрудным знакам Міністэрства адукацыі “Выдатнік адукацыі” ўзнагароджана дырэктар школы  Алена Леанідаўна Макарэвіч, ганаровай граматай упраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама – настаўнік хіміі і біялогіі Рычко Надзея Рыгораўна, ганаровымі граматамі аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама – настаўнік пачатковых класаў Жвалікоўская Наталля Аляксандраўна, настаўнік нямецкай мовы Ільяшэвіч Алена Мікалаеўна, педагог-арганізатар Куш Марына Генадзьеўна.

Віншуем узнагароджаных з заслужанымі ўзнагародамі і жадаем ім і ўсім педагагічным работнікам моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у прафесійнай дзейнасці.

Пасяджэння атэстацыйнай камісіі

У павестку дня пасяджэння атэстацыйнай камісіі 10 красавіка былі ўключаны пытанні аб атэстацыі настаўніка музыкі Куш М.Г., настаўніка-дэфектолага Барысевіч Н.М. і педагога дадатковай адукацыі Ільяшэвіч А.М.

На кожнага атэстуемага старшынёй камісіі прадстаўлены характарыстыкі і аналітычная інфармацыя аб педагагічнай дзейнасці. Члены атэстацыйнай камісіі, якія на працягу перыяду атэстацыі наведвалі заняткі і мерапрыемствы Куш М.Г., Барысевіч Н.М., Ільяшэвіч А.М., у сваіх выступленнях адзначылі адметнасці работы кожнага з педагогаў.

Падчас атэстацыйнай гутаркі Куш М.Г., Барысевіч Н.М., Ільяшэвіч А.М.  прадставілі членам камісіі самааналіз дзейнасці.

У выніку праведзенай атэстацыі Куш М.Г. прысвоена кваліфікацыя “настаўнік другой катэгорыі”, Барысевіч Н.М. – “настаўнік-дэфектолаг першай катэгорыі”,  Ільяшэвіч А.М. – “педагог дадатковай адукацыі вышэйшай катэгрыі”.
Continue reading

28 лютага прайшло чарговае пасяджэнне атэстацыйнай камісіі школы.

28 лютага прайшло чарговае пасяджэнне атэстацыйнай камісіі школы.

На павестцы дня было пытанне атэстацыі выхавальніка группы падоўжанага дня Лавец Ірыны Іванаўны. У прадстаўленых старшынёй атэстацыйнай камісіі  характарыстыцы і аналітычнай інфармацыі аб педагагічнай дзейнасці выхавальніка, а таксама ў выступленнях членаў камісіі адзначаўся творчы падыход Лавец І.І. да работы і ўменне ствараць умовы для станоўчага псіхаэмацыянальнага стану дзяцей.

Падчас вывучэння педагагічнага вопыту была прадэманстравана гульня-спаборніцтва па вывучэнні правілаў дарожнага руху “Помни правила движенья как таблицу умноженья”.

Па выніках праведзенай атэстацыі Лавец І.І. прысвоена кваліфікацыя “выхавальнік першай катэгорыі”.

 

25 лютага настаўнікі пачатковых класаў сабраліся на пасяджэнне метадычнага аб’яднання.

25 лютага настаўнікі пачатковых класаў сабраліся на пасяджэнне метадычнага аб’яднання. Педагогі абмяркоўвалі пытанні, аб’яднаныя агульнай тэмай “Праектаванне і правядзенне вучэбных заняткаў на першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі з улікам прадметнай спецыфікі”.

Пасяджэнне ўключала тэарэтычны і практычны блокі.

У першай частцы настаўнік Касілка Т.У. напомніла калегам аб патрабаваннях да вынікаў засваення навучэнцамі пачатковых класаў агульнаадукацыйнай праграмы па матэматыцы на першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі, а Жвалікоўская Н.А. спынілася на асаблівасцях рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу ў адукацыйным працэсе.

Затым быў наведаны ўрок матэматыкі ў 2 “Б” класе, на які калег і адміністрацыю школы запрасіла Дворак Н.В. Вучні замацоўвалі веды вывучаных выпадкаў табліцы складання і аднімання, адпрацоўвалі ўменне рашаць задачы па тэме “Складанне і адніманне ў межах 100”.

Абраная настаўніцай форма гульні дапамагала другакласнікам удасканальваць веды  нумарацыі лікаў ад 1 да 100.

Віншуем!

У адпаведнасці з загадамі аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама ад ад 11.11.2019 № 731,  20.12.2019  № 836 з мэтай павышэння прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў устаноў адукацыі, развіцця іх творчай ініцыятывы быў праведзены раённы этап рэспубліканскага конкурса “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”.

У ліку 26 педагогаў устаноў адукацыі раёна, што ўдзельнічалі ў названым конкурсе, была і настаўніца нямецкай мовы нашай школы Алена Мікалаеўна Ільяшэвіч.

На падставе рашэння прадметнага журы Алена Мікалаеўна стала прызёрам у намінацыі “Замежная мова” і была ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама.

Калектыў школы, вучні і бацькі навучэнцаў віншуюць педагога з заслужанай узнагародай і жадаюць ёй далейшых творчых поспехаў і перамог!

РМО учителей истории

29 января прошло РМО учителей истории Проводил урок в 5 классе учитель истории Бескровный О.В.

Районное методическое объединение заместителей директоров по учебной работе

28 ноября 2018 года на базе школы прошло районное методическое объединение заместителей директоров по учебной работе  по теме “Использование здоровьесберегающих технологий в образовательном процессе как средство повышения качества образования”

100 гадоў Ліноўскай СШ
Вас запрашае субота
2024 - Год якасці
Архіў
Вас запрашае субота
Вас запрашае субота
Бяспечнае дзяцінства
Единый информационно-образовательный ресурс
Дом без насилия
Беларусь Библиотечная

Время стать заметным!

Чат-бот ПОМОЩЬ