ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ЛІНОЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
diplom
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "АКАДЭМІЯ АДУКАЦЫІ"
Детский правовой сайт
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь
НАЦЫЯНАЛЬНАЕ ДАСЛЕДАВАННЕ ЯКАСЦІ АДУКАЦЫІ (НДЯА)
Региональная карта Брестской области
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Телефоны первой необходимости для жителей Пружанского  района

Навіны

КТC «Кніжкіна бальніца»

КТC «Кніжкіна бальніца» прайшла ў бібліятэцы 6 лютага. Навучэнцы  разам з класнымі кіраўнікамі і педагогам-арганізатарам дапамаглі падоўжыць жыццё кнігам.

КТC"Кніжкіна бальніца"

Continue reading

Тыдзень прафарыентацыі

Надзвычай цікавым і змястоўным стаў мінулы тыдзень для вучняў і наставўнікаў нашай школы. Ён быў прысвечаны прафарыентацыі. Ва ўсіх класах прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна “Прафесіі нашых бацькоў”.

Тыдзень прафарыентацыі

Continue reading

Віншуем!

Віншуем удзельнікаў гурта “Лінькі” і іх кіраўніка Бяскроўную Людмілу Аляксандраўну з перамогай у раённым этапе VI Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод”. Першае месца у намінацыі “Абрадавыя і пазаабрадавыя песні”.

У намінацыі “Фальклорная спадчына” (даследчая работа) віншуем Бяскроўнага Рамана (10 клас) і кіраўніка Бяскроўную Людмілу Аляксандраўнупершае месца.

Дзень талентаў. Субота 30.02

Дзень талентаў  запрасіў вучняў 1-4 класаў на гульню “Адгадай мелодыю”. Удзельнікам трэба было не проста адгадаць словы песні ці мелодыі, але і зрабіць гэта як мага хутчэй, каб абагнаць саперніка. Мелодыі былі сабраны па раздзелах “Аб матулі”, “Школьныя”, “Аб раслінах”, “Аб жывёлах”, “Пра дружбу” і іншыя. Было весела і цікава.

Дзень талентаў. Субота 30.02

Continue reading

Гурток “Умелыя ручкі”

Кожную суботу запрашае вучняў школы гурток “Умелыя ручкі”, кіраўніком якога з’яўляецца Жвалікоўская Наталля Аляксандраўна. Гурток працуе ў школе не першы год. Заняткі гуртка вучні наведваюць з задавальненнем. Наталля Аляксандраўна змагла захапіць усіх творчасцю. Дзеці з добрым настроем ідуць на кожны занятак, ствараюць шэдэўры і радуюцца вынікам сваёй дзейнасці. Наталля Аляксандраўна навучыць, як зрабіць ляльку, веласіпед-сувенір з каляровых нітак, і прыгожых птушак пасадзіць у клетку, зробленую сваімі рукамі, і вясёлыя сланечнікі заўсміхаюцца ў кампазіцыі.

GUR

Continue reading

Дзень дабрыні

У мінулую суботу Дзень дабрыні запрасіў усіх жадаючых. Пачаўся ён акцыяй “Дапаможам бліжняму”. Вучні 5-11 класаў дапамаглі расчысціць двары ад снегу былым настаўнікам-пенсіянерам  і проста аднавяскоўцам.

Далей вучні 10-11 класаў наведалі мерапрыемства “І.Шамякін – чалавек вялікай душы”, якое было праведзена сумесна з Ліноўскай сельскай бібліятэкай.

Мерапрыемства "І.Шамякін – чалавек вялікай душы" Мерапрыемства "І.Шамякін – чалавек вялікай душы" Мерапрыемства "І.Шамякін – чалавек вялікай душы"

Continue reading

Прагулка ў зімовы лес

23 студзеня семікласнікі школы пабывалі ў зімовым лесе, дзе яны каталіся з горкі, смажылі на кастры прынесенныя з дома сала і каўбасу, ласаваліся іншымі прысмакамі.

Гэты дзень прынёс усім удзельнікам прагулкі добры настрой, зарад энэргіі і бадзёрасці.

Прагулка ў зімовы лес

Continue reading

Вечар-партрэт па творчасці Івана Шамякіна

30 снежня народнаму пісьменніку Беларусі Івану Шамякіну споўнілася б 95 гадоў з дня нараджэння.  З гэтай нагоды 23 снежня ў бібліятэцы  прайшоў вечар-партрэт па творчасці Івана Шамякіна сумесна з сельскай бібліятэкай, дзейнічае кніжная выстава “Чалавек вялікай душы і таленту”, дзе дзеці могуць пазнаёміцца з творамі пісьменніка.

Вечар-партрэт па творчасці Івана Шамякіна Вечар-партрэт па творчасці Івана Шамякіна Вечар-партрэт па творчасці Івана Шамякіна

КТС “Сталоўка для птушак”

На працягу тыдня вучні пачатковых класаў разам з бацькамі з задавальненнем прынімалі удзел у КТС “Сталоўка для птушак”

 

КТС "Кармушкі для птушак" 1-шы клас КТС "Кармушкі для птушак" 2-4-я класы

Круглы стол “Праблема п’янства вачыма моладзі”

…Спакуса суправаджае нас па жыцці..

…Кусь… Ты паспрабаваў забароненае …

…Ням…  Спадабалася…

…Ням-ням… Хочацца яшчэ і яшчэ…

А потым? Што потым?

Так не зусім звычайна пачала суботнюю сустрэчу з навучэнцамі 9 і 10 класаў, прысвечаную актуальнай зараз праблеме ўжывання моладдзю спіртных напояў, педагог сацыяльны Папека С.У. З дапамогай прэзентацыі падлеткі яшчэ раз прачулі вастрыню гэтай шкоднай з’явы, пазнаёміліся з вынікамі праведзенага папярэдне анкетавання сярод навучэнцаў школы, выказалі свае меркаванні ў дыскусіі “Ці згодны…”, экспертамі ў якой выступілі псіхолаг Вараб’ёва Н.І. і настаўнік МП школы Рычко Н.Р. Завяршылася мерапрыемства займальнымі і пазнаваўчымі практыкаваннямі.

Круглы стол "Праблема п’янства вачыма моладзі"

Continue reading

80 гадоў Перамогі
Беларускі фонд міру
Год добраўпарадкавання
Здоровые города и поселки
Архіў
Вас запрашае субота
Вас запрашае субота
Бяспечнае дзяцінства
Дом без насилия
Беларусь Библиотечная

Мы оказываем информационную помощь людям в трудной жизненной ситуации

Чат-бот ПОМОЩЬ
Знойдзем дзяцей разам
Музей истории вычислительной техники