ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ЛІНОЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
diplom
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Навукова-метадычная ўстанова "Нацыянальны інстытут адукацыі"
Детский правовой сайт
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь
НАЦЫЯНАЛЬНАЕ ДАСЛЕДАВАННЕ ЯКАСЦІ АДУКАЦЫІ (НДЯА)
Региональная карта Брестской области

Нашыя справы

Я родным краем ганаруся і ведаю — я не адзін!

24 снежня 2020 адбыўся адзіны дзень інфармавання для вучняў VIII-XI-х класаў у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ. Тэма адзінага дня інфармавання: ” Я родным краем ганаруся і ведаю — я не адзін!».

У рамках мерапрыемства навучэнцы абмяркоўвалі дасягненні суверэннай Беларусі ў розных сферах грамадскага жыцця, у тым ліку дасягненні за 2018-2020 гг., якія прайшлі ў Беларусі пад знакам Года малой радзімы.

 

“Быў. Ёсць. Буду…”

21 лістапада ў школьнай бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная вечарына “Быў. Ёсць. Буду”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння пісьменніка У. Караткевіча.

акцыя “Абеліск”

У рамках асенняга месячніка па добраўпарадкаванні вучнямі нашай школы была прыбрана тэрыторыя каля помніка загінуўшым аднавяскоўцам у в. Аранчыцы і каля брацкай магілы в. Аранчыцы. Было сабрана бытавое смецце, сухое галлё, падмецены  дарожкі, праведзена праполка кветнікаў і рабатак, выдалена пустазельная расліннасць з тратуарнай пліткі на тэрыторыі мемарыяла.

Стартовал республиканский конкурс “Познай Беларусь”.

Стартовал республиканский конкурс “Познай Беларусь”. Он проводится с целью развития интереса у детей и подростков к истории и традициям своей страны, укрепление связей между поколениями; воспитания у пионеров и октябрят высоких моральных качеств, чувства патриотизма, любви к Родине. Конкурс состоит из нескольких этапов, в каждом этапе своя тема и задание. От нашей школы в данном конкурсе участвует лидер пионерской дружины “Дружная” – Хмелевская Анна (8 класс).
Тема первая. “История Беларуси”.
Задание: изготовление открыток о малой родине в любой технике.
С первым заданием справились! Будем готовиться к следующим! #познайБеларусь

ТЫДЗЕНЬ ГІСТОРЫІ

З 19 па 24 кастрычніка вучні нашай школы прынялі актыўны ўдзел у Тыдні гісторыі. Ім давялося адказваць на пытанні віктарыны, удзельнічаць у конкурсе красвордаў, рыхтаваць інфармацыю аб гістарычных асобах. Каманды  5 – 9 класаў паспрабавалі сябе ў інтэлектуальным спаборніцтве “Гістарычная мазаіка”, а дзесяцікласнікі і адзінаццацікласнікі ўдзельнічалі ў брэйн-рынгу “Свая гульня”. У рамках Тыдня  вучні 9 класа ўдзельнічалі ў выпуску гістарычнай газеты “Пружаншчына ў датах”. У шосты школьны дзень вучні 6-8 класаў наведалі выставу грошай розных эпох і прадметаў часоў Вялікай Айчыннай вайны, сталі ўдзельнікамі віртуальнага падарожжа “Замкі Беларусі”.

тыдзень маці

Ужо стала традыцыяй  у  Ліноўскай школе адзначаць Дзень Маці, таму 10 кастрычніка  стартаваў Тыдзень Маці. У рамках тыдня запланавана шмат мерапрыемстваў. Кожны дзень быў насычаным і цікавым. Адкрыла тыдзень  выставазнаёмства “І гэта ўсё аб ёй – аб маці аб маёй ” пад кіраўніцтвам бібліятэкара школы Барташ Т.Г. У гэты ж дзень вучні 5-7 класаў удзельнічалі ў літаратурна-музычнай імпрэзе “Свет мяцярынскай любові”, якую арганізавалі работнікі Ліноўскай СБ. У 1-11 класах прайшлі інфармацыйныя гадзіны “Самае дарагое – мама” (1-4 кл.), “Свет прыгожы ўжо таму, што ў ім ёсць мама” (5-7 кл.), “Абарона мацярынства і дзяцінства ў Рэспубліцы Беларусь” (9-11 кл.).

Вучні 7 класа арганізавалі выпуск агульнашкольнай газеты “Усё на зямлі пачынаецца з жанчыны…”

Серада аказалася максімальна насычанай. Актыў піянерскай дружыны “Дружная” імя В.Ботрніка сустракаў усіх мам у фае школы з невялікімі сюрпрызамі. Віншаванні атрымалі і настаўнікі, работнікі школы, мамы, якія прыводзілі сваіх дзяцей на заняткі. Святочны настрой дапоўнілі песні аб маці, якія гучалі на кожным перапынку ў фае школы. Напярэдадні  свята быў падрыхтаваны стэнд, які для ўсіх у гэты дзень стаў фотазонай.

Пасля ўрокаў вучні школы выйшлі павіншаваць матуль на вуліцы нашага аграгарадка, а таксама заглянулі на мясцовыя прадпрыемствы.

Актыўны грамадзянін: мае ўчынкі – мая адказнасць

24 верасня ў ДУА «Ліноўская СШ»  у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» – «ШКОЛА АКТЫЎНАГА ГРАМАДЗЯНІНА» для навучэнцаў 8-11 класаў прайшоў адзіны дзень інфармавання на тэму “Актыўны грамадзянін: мае ўчынкі – мая адказнасць».

День рождения брпо

Доброта и справедливость, трудолюбие и ответственность – эти качества присущи многим ребятам, решившим вступить в ряды Белорусской республиканской пионерской организации. Именно здесь каждый пионер может раскрыть свои таланты, активно участвовать в жизни школы, быть надёжным товарищем.

Сегодня общественное объединение «БРПО» – это самостоятельное, добровольное, многонациональное объединение детей, подростков и взрослых, ориентированное на общечеловеческие ценности, представляющее и защищающее интересы и права своих членов.

О своей самостоятельной деятельности пионерская организация Беларуси заявила 13 сентября 1990 года на 10-м слете пионеров Республики Беларусь. Тогда были приняты Устав, Девиз и Законы организации. Именно 13 сентября стало Днем рождения белорусской пионерии. Continue reading

100 гадоў Ліноўскай СШ
Вас запрашае субота
2024 - Год якасці
Архіў
Вас запрашае субота
Вас запрашае субота
Бяспечнае дзяцінства
Единый информационно-образовательный ресурс
Дом без насилия
Беларусь Библиотечная

Время стать заметным!

Чат-бот ПОМОЩЬ