Педсаветы
Аб фарміраванні і развіцці станоўчай вучэбнай матывацыі навучэнцаў
Аб фарміраванні і развіцці станоўчай вучэбнай матывацыі навучэнцаў як неабходнай умове павышэння якасці адукацыі ішла размова на пасяджэнні педагагічнага савета 28.03.2024.
Прысутныя азнаёміліся з інфармацыйна-аналітычнымі матэрыяламі па тэме “Матывацыя навучэнцаў як галоўная ўмова павышэння якасці навучання”. Настаўнікі матэматыкі, фізікі, інфарматыкі, рускай мовы, пачатковых класаў падзяліліся вопытам развіцця матывацыі навучэнцаў на ўроках па выкладаемых прадметах (рацыянальныя метады і прыёмы навучання рашэнню задач рознага ўзроўню складанасці, актыўныя метады і прыёмы навучання і інш.).
Эфектыўныя падыходы да арганізацыі работы ўстановы адукацыі ў шосты школьны дзень
Эфектыўныя падыходы да арганізацыі работы ўстановы адукацыі ў шосты школьны дзень.
У ходзе пасяджэння педагагічнага савета 03.01.2024 члены педагагічнага савета былі азнаёмлены з формамі арганізацыі выхаваўчага працэсу ў шосты школьны дзень, ходам рэалізацыі праекта “Бацькоўскі ўніверсітэт”, звернута ўвага на забеспячэнне занятасці і карыснага вольнага часу навучэнцаў, якія маюць патрэбу ў асобай педагагічнай увазе, прааналізаваны анкеты навучэнцаў і іх бацькоў “Арганізацыя работы ў шосты школьны дзень”, заслуханы выступленні педагога сацыяльнага, педагога-арганізатара і кіраўніка фізічнага выхавання аб праводзімай рабоце ў шосты школьны дзень.
Аб культуры педагога як умове паспяховай прафесійнай дзейнасці
Аб культуры педагога як умове паспяховай прафесійнай дзейнасці ішла размова на пасяджэнні педагагічнага савета 06.11.2023.
Члены педагагічнага савета прынялі ўдзел у семінары-практыкуме па ацэнцы асобасных якасцей, якія спрыяюць паспяховай прафесійнай дзейнасці настаўніка, працавалі над абагульненым вобразам-ідэалам педагога школы.
Пытанне рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбных прадметаў як актуальнага аспекту адукацыйнага працэсу
Пытанне рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбных прадметаў як актуальнага аспекту адукацыйнага працэсу разглядалася на педагагічным савеце 31.03.2023.
У дакладзе намесніка дырэктара па вчуэбнай рабоце была дадзена характарыстыка галоўных выхаваўчых аспектаў сучаснага ўрока, падкрэслена важнасць урока не толькі як сродку перадачы і авалодання навуковымі ведамі аб жыцці, але і як важнага элемента выхавання асобы, якая пазнае заканамернасці жыцця і будуе яго з улікам даных заканамернасцей; зроблены аналіз выкарыстання выхаваўчага патэнцыялу выкладаемых прадметаў настаўнікамі школы. Таксама настаўнікі музыкі і гісторыі у сваіх выступленнях падзяліліся вопытам работы па выхаванні сацыяльна значымых якасцей асобы на ўроках.
Бацькоўская адказнасць як адукацыйны і выхаваўчы рэсурс
Бацькоўская адказнасць як адукацыйны і выхаваўчы рэсурс
Пад такой назвай прайшоў педагагічны савет 06.11.2022. На пасяджэнні было разгледжана пытанне ўзаемадзеяння сям’і і ўстановы адукацыі ў стварэнні ўмоў для гарманічнага развіцця асобы, яе самарэалізацыі ва ўсіх відах дзейнасці; аналізавался праводзімая работа па раннім выяўленні дзяцей, якія знаходзяцца ў нядобранадзейных жыццёвых умовах, вызначаліся канструктыўныя формы ўзаемадзеяння з бацькамі ў рэалізацыі праекта “Бацькоўскі ўніверсітэт”. Педагогі дзяліліся вопытам работы па прыцягненні бацькоў да сумеснай дзейнасці з дзецьмі.
педагагічны савет “Сістэмна-дзейнасны падыход як умова павышэння якасці навучання”
Адной з метадалагічных асноў адукацыйнага стандарту агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанага пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26.12.2018 № 125, з’яўляецца сістэмна-дзейнасны падыход, які ўяўляе сабой сукупнасць поглядаў і спосабаў праектавання і арганізацыі адукацыйнага працэсу, дзе навучэнец як суб’ект навучання і выхавання займае актыўную пазіцыю, а дзейнасць з’яўляецца асновай, сродкам і ўмовай развіцця яго асобы; навучанне і выхаванне ажыццяўляецца праз актывізацыю дзейнасці навучэнца.
Як навучаць дзяцей дзейнасці і прывіваць ім уменне аптымальна яе арганізаваць, як дапамагчы вучням сфарміраваць уменне кантролю і самакантролю, ацэнкі і самаацэнкі, як навучыць знаходзіць свае спосабы дзейнасці? Над вырашэннем гэтых пытанняў працавалі педагогі школы падчас пасяджэння педагагічнага савета “Сістэмна-дзейнасны падыход як умова павышэння якасці навучання” 31 сакавіка 2022 г.
Настаўнікі Бабкоўская Л.С., Гук М.М., Ільяшэвіч А.М., Петруковіч А.К. падзяліліся з калегамі напрацоўкамі па прымяненні сістэмна-дзейнаснага падыходу ў выкладанні прадметаў “Руская мова”, “Руская літаратура”, “Нямецкая мова”, “Матэматыка”, “Фізіка”.
Педагогі Жвалікоўская Н.А. і Хмара І.А. прадставілі прысутным эпізоды ўласных відэаўрокаў па фарміраванні прадметных уменняў і навыкаў навучэнцаў 1-х класаў.
Педагагічны савет 6 студзеня 2022 года быў прысвечаны тэме ўзаемадзеяння сям’і і школы …
Педагагічны савет 6 студзеня 2022 года быў прысвечаны тэме ўзаемадзеяння сям’і і школы ў стварэнні ўмоў для гарманічнага развіцця асобы дзіцяці, яе самарэалізацыі ва ўсіх відах дзейнасці.
З дакладам на даную тэму выступіла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Барынава Н.А.
Інфармацыю аб рабоце па раннім выяўленні дзяцей, якія знаходзяцца ў нядобранадзейным стане, прадставіла педагог сацыяльны Папека С.У.
Педагог-псіхолаг Вараб’ёва Н.І. расказала прысутным аб канструктыўных формах ўзаемадзеяння з бацькамі, а таксама аб партнёрскім супрацоўніцтве з сям’ёй у ходзе рэалізацыі праекта “Бацькоўскі ўніверсітэт”.
Настаўнік пачатковых класаў Хмара І.А. падзялілася напрацоўкамі ў напрамку работы па прыцягненні бацькоў да сумеснай дзейнасці з дзецьмі, а класны кіраўнік 6 класа Жук І.С. на прыкладзе работы са сваім класам паказала ролю класнага кіраўніка як сувязнога звяна паміж сям’ёй і школай.
Педагагічны савет “Мадэль развіцця школы: пошук на аснове паспяховасці”
У адпаведнасці з планам работы ўстановы адукацыі на 2021/2022 навучальны год 4 лістапада 2021 года прайшоў педагагічны савет “Мадэль развіцця школы: пошук на аснове паспяховасці”. На пасяджэнні прааналізаваны актуальны стан дзейнасці школы, вынікі выканання Праграмы развіцця ўстановы адукацыі на 2016 – 2021 гг., зацверджана Праграма развіцця і план мерапрыемстваў па яе рэалізацыі на 2021 – 2025 гг.
Інфармацыю аб стане работы школы па прафілактыцы суіцыдальных паводзін прадставіла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Барынава Н.А.
З напрацоўкамі па выкарыстанні метаду праектаў пры вывучэнні інфарматыкі ў школе падзяліўся настаўнік інфарматыкі Гук А.І.