Школа – тэрыторыя здароўя
Прышкольны лагер “Лістападзік”
Амаль скончыліся асеннія канікулы і разам з імі скончыў сваю работу прышкольны лагер “Лістападзік”. Цікавымі і насычанымі былі гэтыя дні. Дзеці сталі ўдзельнікамі спартыўных, забаўляльных і інтэлектуальных мерапрыемстваў: музычна-гульнёвая праграма “Сардэчна запрашаем у лагер”, КТС “Нашы малодшыя сябры”, прававая інтэлектуальная гульня “Што? Дзе? Калі?”, гульня-падарожжа “Сцяжынкамі Белавежскай пушчы”, Малыя Алімпійскія Гульні, Continue reading
Сяброўская сустрэча
Сяброўская сустрэча
З мэтай патрыятычнага выхавання, прапаганды здаровага ладу жыцця і папулярызацыі спорта 2 лістапада на базе ДУА “Мокраўскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа” адбыўся сяброўскі матч па валейболе паміж камандамі вучняў ДУА “Ліноўская СШ”, ДУА “Слабадская СШ” і ДУА “Кляпацкая СШ”.
Аматары здаровага ладу жыцця і спорту паказальнай гульнёй прадэманстравалі выдатную фізічную падрыхтоўку, спартыўны энтузіязм і волю да перамогі. Гульня выдалася напружанай і захапляльнай. Кожная каманда годна змагалася за перамогу. У выніку каманда юнакоў Ліноўскай СШ заняла 3 месца.
1 ноября начал свою работу лагерь с дневным пребыванием «Листопадик»
1 ноября начал свою работу лагерь с дневным пребыванием «Листопадик». Дети вместе с воспитателями активно выбирали названия отрядов, обустраивали отрядные комнаты. Они – активные участники спортивных и культурно-массовых мероприятий (музыкально-игровая программа «Добро пожаловать в лагерь», эстафета «Выше, быстрее, сильнее» конкурс рисунков «Осенний листопад», КТС «Наши младшие друзья» и т.д.)
Яркім, цікавым і насычаным быў мінулы тыдзень …
Яркім, цікавым і насычаным быў мінулы тыдзень, прыўрочаны да сусветнага дня прафілактыкі суіцыдальных паводзін. Зарад пазітыву атрымалі як навучэнцы, так і настаўнікі школы.
Навучэнцы малодшых класаў на працягу тыдня дэманстравалі свае музычныя, паэтычныя і мастацкія здольнасці, з задавальненнем удзельнічалі ў майстар-класе па аквагрыме і дзяліліся з сябрамі сваімі ўсмешкамі. Вучні 5-11 класаў прынялі ўдзел у рознакаляровым флэ-мобе і КТС “Калекцыя цёплых слоў”. У бібліятэцы была аформлена тэматычная выстава “Мы за шчаслівае дзяцінства”, у фае школы – псіхалагічная “Пошта даверу”.
У шосты дзень тыдня класныя кіраўнікі атрымалі парады псіхолага “Як дапамагчы падлетку, які знаходзіцца ў крызісным стане”, працаваў кансультацыйны пункт для бацькоў “Просьба аб дапамозе, якую ніхто не пачуў”.