Шосты дзень
Познай Беларусь
“Орнамент” – один из этапов конкурса “Познай Беларусь”. Задание: изготовление игрушки, элемента одежды в любой технике. Фото изделия необходимо опубликовать на своей странице в социальной сети, дополнить описанием орнамента.
Орнамент – это своеобразная книга народной мудрости. В каждом вытканном сантиметре, в каждом стежке узора был заключен глубокий смысл. В древние времена считали, что орнамент оберегал от зла, был обращением к богам с просьбой о защите и помощи. В орнаменте сконцентрированы мечты, надежды, добрые пожелания родным и близким, чувства счастья и печали. Не местным орнамент рассказывал, какие люди живут в той или иной местности.
Остановимся немного на “нашем” орнаменте.
Белый цвет признанно обозначает чистоту и открытость, а красный изображает солнце и жизненную силу. Василёк – этот узор является символом урожайности, благополучия, силы и чистоты. Его часто использовали ткачихи и в изготовлении традиционных рушников.
#познайБеларусь#
Суперзвёздочка
В рамках шестого школьного дня для октябрят была организована интеллектуально-игровая программа «Суперзвёздочка». Команды шли к своей цели, проходя различные остановки: разгадывали ребусы, кроссворды и загадки, отвечали на вопросы викторин. Задания были на скорость и точность выполнения, на смекалку и сообразительность, на грамотность, на знание правил и символов октябрят.
По итогам каждого этапа состязания команды получали определённое количество звёздочек. Победителем стал отряд «Лучики». Команды были награждены грамотами и сладкими призами.
субота запрашае!
13 сакавіка Continue reading
“Віншаванні дарагой матулі!”
Разам з вясной да нас прыходзіць свята-Міжнародны жаночы дзень 8 сакавіка. Свята Вясны! Гэты дзень асаблівы, ён сагрэты промнямі сонца, жаночымі ўсмешкамі, упрыгожаны россыпам кветак, пяшчотай.
Напярэдадні свята ў нашай школе прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя жаночаму дню. Адкрылі святочны марафон падрыхтоўкай фотазоны для стварэння святочнага настрою. У пятніцу вучні нашай школы падрыхтавалі музычныя віншаванні для настаўнікаў, мам, дзяўчынак. Актывісты ГА “БРПА”, “БРСМ” падрыхтавалі акцыю “Віншаванні дарагой матулі”. У холе 1 паверха навучэнцы маглі набыць віншавальную паштоўку для сваіх блізкіх. У класных калектывах праводзілі конкурсы, віншавалі дзяўчынак, настаўнікаў са святам. У школе панавала святочная атмасфера.
шосты школьны дзень
Шосты школьны дзень 27 лютага быў насычаны рознымі мерапрыемствамі спартыўнага, пазнавальнага і забаўляльнага характару. Пачаўся дзень тэматычнай выставай у школьнай бібліятэцы “Кніга ў тваіх руках”. Далей вучні 5-8 класаў сталі ўдзельнікамі зброра-квэста піянерскай дружыны “Цяжка ў вучэнні – лёгка ў баі!” Атрады спаборнічалі ў спрытнасці, хуткасці, кемлівасці. Кожны атрад атрымаў маршрутны ліст з указаннем шляху следавання. Піянерскія атрады папрацавалі на славу: праявілі ўважлівасць, кемлівасць, шпаркасць і спрыт. А галоўнае — уменне сябраваць і працаваць у камандзе! Па выніках усіх конкурсаў перамогу атрымаў атрад «Дэльфіны». Атрад-пераможца быў узнагароджаны граматай і атрымаў галоўны прыз — торт. Астатнія ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы.
Малодшым школьнікам давялося паспрачацца ў спрыце і кемлівасці ў час Алімпійскай спартландыі. Перамагла дружба!
У вестыбюлі школы для навучэнцаў быў арганізаваны відэа-салон “Хвілінкі бяспекі”.
Вучні 9-10 класаў наведалі відэа-лекторый “Як быць здаровым” у Ліноўскай СБ.
збор-квэст піянерскай дружыны “цяжка ў вучэнні – лёгка ў баі!”
25 лютага ў ДУА “Ліноўская СШ” у рамках шостага школьнага дня прайшоў збор-квэст піянерскай дружыны “Цяжка ў вучэнні – лёгка ў баі”. Атрады спаборнічалі ў спрытнасці, хуткасці, кемлівасці.
Кожны атрад атрымаў маршрутны ліст з указаннем шляху следавання. Пасля ўрачыстага прывітання піянеры адправіліся пакараць станцыі: «Салдацкая кемлівасць», «Ваенная трывога», «Перахопленая шыфроўка», «Патрап ў мішэнь», «Ваенныя пытанні».
Але самым захапляльным і інтрыгуючым конкурсам стаў сэлфі-конкурс “Разведчыкі”. Атрады атрымалі лісты з фотаздымкамі “засакрэчаных” аб’ектаў – розных куткоў школы: навучальных класаў, калідораў, фае, бібліятэкі і інш. Для ўдзельнікаў была пастаўлена наступная задача: знайсці “засакрэчаныя” элементы, зрабіць з імі сэлфі на тэлефон камандзіра атрада.
Піянерскія атрады папрацавалі на славу: праявілі ўважлівасць, кемлівасць, шпаркасць і спрыт. А галоўнае – уменне сябраваць і працаваць у камандзе!
Па выніках усіх конкурсаў перамогу атрымаў атрад “Дэльфіны”. Атрад-пераможца быў узнагароджаны граматай і атрымаў галоўны прыз – торт. Астатнія ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы.
тыдзень нямецкай мовы
У перыяд з 15 па 20 лютага у нашай школе прайшоў Тыдзень нямецкай мовы. Уся ўвага была накіравана на павышэнне цікавасці навучэнцаў да вывучэння нямецкай мовы, а таксама знаёмства з культурай, звычаямі і традыцыямі краіны вывучаемай мовы.
Тыдзень быў арганізаваны ў форме гульні–падарожжа па астравах. За актыўны ўдзел і добрыя адказы навучэнцам выдаваліся жэтоны на працягу тыдня.
дапамога бліжняму
Традыцыйна кожную зіму ў нашай школе праходзіць акцыя “Дапамога бліжняму”, у ходзе якой піянеры і валанцёрскі клуб “Клопат” дапамагаюць расчысціць заснежаныя двары тым, для каго абільныя снегапады ператвараюцца ў сапраўдную праблему.
Гэтай зімой прырода сапраўды падносіць нам сюрпрызы – на тым тыдні зноў прайшоў моцны снегапад. Узброіўшыся лапатамі, дружны дэсант школьнікаў узяўся за справу.
Піянеры наведалі ветэранаў педагагічнай працы, адзінокіх пажылых людзей і расчысцілі ад снегу іх прыдваровыя тэрыторыі. Аперацыя “Дапамога бліжняму” прадоўжыцца да канца зімняга перыяду.
Члены валанцёрскага атрада плануюць і далей аказваць пасільную дапамогу адзінокім і пажылым людзям, інвалідам і ветэранам працы. Тым больш, што ў навучэнцаў ёсць усё неабходнае для работы – рыдлёўкі і жаданне зрабіць добрую справу.
усе на лыжню!
Усе на лыжню! – пад такім дэвізам пачаўся шосты школьны дзень 13 лютага для усіх вучняў нашай школы. Зіма даўно ўжо не радавала нас такой марознай і снежнай пагодай. Бегавыя лыжы – гэта адзін з самых даступных і простых зімовых відаў спорту, які вельмі хутка асвойваецца навічкамі і прыносіць масу задавальнення і карысці для здароўя. Для таго, каб хадзіць на бегавых лыжах, няма неабходнасці шукаць спецыяльныя трасы або з’язджаць далёка ад дома. Лыжы ўмацоўваюць апорна-рухальную, дыхальную, нервовую і сардэчна-сасудзістую сістэмы, развіваюць каардынацыю рухаў і вынослівасць. Заняткі лыжным спортам – адно з самых гарманічных і эфектыўных сродкаў развіцця арганізма чалавека.
Далей вучні наведалі тэматычную выставу да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў “Афганская вайна ў лёсе нашых землякоў”. Разам з бліятэкарам школы Дземідовіч Ю.Ф. пазнаёміліся з тэматычнай літаратурай, паглядзелі відэаролік “У памяць аб воінах-інтэрнацыяналістах”, а таксама відэаролікі, якія падрыхтавалі вучні 11 класа Шчэрба У. і Кіцель Ц. да ўдзелу ў конкурсе «Боль маёй душы – Афганістан» і атрымалі прызавыя месцы.
Вучні 8 класа сталі ўдзельнікамі гадзіны здароўя “Шкодная пяцёрка і карысная дзясятка” і абмеркавалі пытанне карыснага харчавання.
Дзевяцікласнікі паглядзелі і абмеркавалі дакументальны фільм “Ежа жывая і мёртвая”.
Вучні 5-6 класаў наведалі выставу “Вялікі аматар і знаўца роднай прыроды” і сталі ўдзельнікамі літаратурнай вандроўкі “Чароўны свет кніг Уладзіміра Ягоўдзіка” у Ліноўскай сельскай бібліятэцы, з якой мы цесна супрацоўнічаем.
субота запрашае!
16 студзеня