ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ЛІНОЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
diplom
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Навукова-метадычная ўстанова "Нацыянальны інстытут адукацыі"
Детский правовой сайт
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь
НАЦЫЯНАЛЬНАЕ ДАСЛЕДАВАННЕ ЯКАСЦІ АДУКАЦЫІ (НДЯА)
Региональная карта Брестской области

Шосты дзень

Вечар-прысвячэнне “Святыя дзеці”

Згодна з планам мерапрыемстваў супрацоўніцтва з Праваслаўнай царквой напярэдадні Радаўніцы ў школе прайшоў вечар-прысвячэнне “Святыя дзеці”. Перад вучнямі 5 – 7 класаў выступілі настаяцель Аранчыцкай Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы Крашчук В.Я. і загадчык Ліноўскай сельскай бібліятэкі Антончык А.М.

“Алімпійская” субота

Субота 24 лютага стала ў школе па-сапраўднаму “алімпійскай”. Вучні-пачаткоўцы з бацькамі сабраліся пад алімпійскім сцягам на спаборніцтвах “Мама, тата, я – спартыўная сям’я”.

Вучні 6 і 7 класаў выбіралі лепшых падчас спартыўна-гульнявой праграмы “Сапраўдныя хлопцы”, а старэйшыя навучэнцы пабывалі на Алімпійскім уроку, прысвечаным XXIII Зімовым Алімпійскім гульням.

У суботу, 17 лютага, школа прымала жаданых гасцей …

У суботу, 17 лютага, школа прымала жаданых гасцей – навучэнцаў Бакунскай і Слабадской школ – нашых добрых суседзяў. Рабяты з Бакуноў шчыра падзяліліся з усімі сакрэтамі здароўя падчас правядзення аднайменнай гульні-падарожжа, прадэманстравалі ўсім прысутным свае творчыя здольнасці пры выкананні частушак, у інсцэніраваным прадстаўленні, у чарговы раз даўшы магчымасць пераканацца ў неабходнасці вядзення задровага ладу жыцця.

Віртуальнае падарожжа «З школьнай бібліятэкі ў незвычайныя бібліятэкі свету»

21 кастрычніка навучэнцы 5 – 7 класаў трох школ – Ліноўскай, Слабадской і Бакунской – здзейснілі займальнае і пазнавальнае віртуальнае падарожжа «З школьнай бібліятэкі ў незвычайныя бібліятэкі свету» і бліжэй пазнаёміліся са сваімі суседзямі.

Віртуальнае падарожжа «З школьнай бібліятэкі ў незвычайныя бібліятэкі свету» Віртуальнае падарожжа «З школьнай бібліятэкі ў незвычайныя бібліятэкі свету» Віртуальнае падарожжа «З школьнай бібліятэкі ў незвычайныя бібліятэкі свету» Віртуальнае падарожжа «З школьнай бібліятэкі ў незвычайныя бібліятэкі свету»

Дзень здароўя і адпачынку

9 верасня – Дзень здароўя і адпачынку. Вучні пачатковых класаў падчас правядзення “Гадзіны рухомых гульняў”

Дзень здароўя і адпачынку.

Практыкум «Мая будучая жонка, мой будучы муж»

Напярэдадні Дня сям’і старшакласнікі прынялі ўдзел у практыкуме «Мая будучая жонка, мой будучы муж», а таксама ў трэнінгавым занятку «Мая сям’я – мая крэпасць».
Мерапрыемствы арганізавалі і правялі педагог сацыяльны Папека С.В. і педагог-псіхолаг Вробьёва Н.І.

Напярэдадні Дня Перамогі.

 

Напярэдадні Дня Перамогі ў школе прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да знамянальнай даты: вучні пачатковых класаў вырабілі сваімі рукамі віншавальныя паштоўкі для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія пражываюць у аграгарадку Лінова і вёсцы Аранчыцы, і ўручаць іх 9 мая, старшакласнікі ў рамках акцыі “Абеліск” займаліся добраўпарадкаваннем брацкай магілы на могілках вёскі Аранчыцы і тэрыторыі помніка загінуўшых аднавяскоўцаў, члены БРСМ прынялі удзел у ваенізаванай гульні «Зарніца», дзевяцікласнікі пабывалі на Уроке памяць «Дарогі вайны», праведзеным сумесна з Ліноўскай сельскай бібліятэкай.

Віншавальныя паштоўкі Віншавальныя паштоўкі Віншавальныя паштоўкі Гульня «Зарніца» Гульня «Зарніца»

 

 

Выстава-прэзентацыя «Карусель творчасці»

У суботу, 29 красавіка, у школе прайшла выстава-прэзентацыя «Карусель творчасці». У гэты дзень навучэнцы паказалі вынікі сваіх заняткаў у школьных аб’яднаннях па інтарэсах. Удзельнікі гуртка “Умелыя ручкі» прадставілі на агляд творчыя працы, вырабленыя з розных матэрыялаў, фальклорна-этнаграфічны гурток «Лінькі» прадэманстраваў на сцэне народны абрад «Вялікдзень», Тэатр моды «Эпіцэнтр» – музычную казку «Рэпка», а «Lingua» пазнаёміла гледачоў з тэатралізаванай пастаноўкай на нямецкай мове «Дванаццаць месяцаў».

Абрад «Вялікдзень»  Казка «Рэпка»  Гурток "Умелыя ручкі»

Дзелавую гульню «Калі ў класе канфлікт» з сямікласнікамі правяла педагог сацыяльны Папека С.Ул.

Дзелавая гульня «Калі ў класе канфлікт»

100 гадоў Ліноўскай СШ
Вас запрашае субота
2024 - Год якасці
Архіў
Вас запрашае субота
Вас запрашае субота
Бяспечнае дзяцінства
Единый информационно-образовательный ресурс
Дом без насилия
Беларусь Библиотечная

Время стать заметным!

Чат-бот ПОМОЩЬ