Шосты дзень
Тыдзень прафілактыкі шкодных звычак
У перыяд з 16 па 21 лістапада ў нашай школе прайшоў Тыдзень прафілактыкі шкодных звычак. Тыдзень быў насычаны рознымі мерапрыемствамі, накіраванымі на фарміраванне здаровага ладу жыцця. Вось некаторыя з іх: інфармацыйная гадзіна “Правільнае харчаванне – залог здароўя”, віктарына “Азбука здароўя”, пазнаваўчая гадзіна “Прычыны камп’ютарнай залежнасці”, урок-разважанне “Дрэнныя звычкі”, абмен думкамі “Словы пра алкаголь”, шчырая размова “Не пракуры сваё жыццё”, дыскусія “Міфы пра наркотыкі”, гадзіна зносін “Новыя павевы моды і здароўе” і інш. У школьнай бібліятэцы была арганізована тэматычная выстава “Рашучае НЕ – тытуню!”, . відэа-калаж “Шкодныя звычкі”.
акцыя “Абеліск”
У рамках асенняга месячніка па добраўпарадкаванні вучнямі нашай школы была прыбрана тэрыторыя каля помніка загінуўшым аднавяскоўцам у в. Аранчыцы і каля брацкай магілы в. Аранчыцы. Было сабрана бытавое смецце, сухое галлё, падмецены дарожкі, праведзена праполка кветнікаў і рабатак, выдалена пустазельная расліннасць з тратуарнай пліткі на тэрыторыі мемарыяла.
ТЫДЗЕНЬ ГІСТОРЫІ
З 19 па 24 кастрычніка вучні нашай школы прынялі актыўны ўдзел у Тыдні гісторыі. Ім давялося адказваць на пытанні віктарыны, удзельнічаць у конкурсе красвордаў, рыхтаваць інфармацыю аб гістарычных асобах. Каманды 5 – 9 класаў паспрабавалі сябе ў інтэлектуальным спаборніцтве “Гістарычная мазаіка”, а дзесяцікласнікі і адзінаццацікласнікі ўдзельнічалі ў брэйн-рынгу “Свая гульня”. У рамках Тыдня вучні 9 класа ўдзельнічалі ў выпуску гістарычнай газеты “Пружаншчына ў датах”. У шосты школьны дзень вучні 6-8 класаў наведалі выставу грошай розных эпох і прадметаў часоў Вялікай Айчыннай вайны, сталі ўдзельнікамі віртуальнага падарожжа “Замкі Беларусі”.
тыдзень маці
Ужо стала традыцыяй у Ліноўскай школе адзначаць Дзень Маці, таму 10 кастрычніка стартаваў Тыдзень Маці. У рамках тыдня запланавана шмат мерапрыемстваў. Кожны дзень быў насычаным і цікавым. Адкрыла тыдзень выстава– знаёмства “І гэта ўсё аб ёй – аб маці аб маёй ” пад кіраўніцтвам бібліятэкара школы Барташ Т.Г. У гэты ж дзень вучні 5-7 класаў удзельнічалі ў літаратурна-музычнай імпрэзе “Свет мяцярынскай любові”, якую арганізавалі работнікі Ліноўскай СБ. У 1-11 класах прайшлі інфармацыйныя гадзіны “Самае дарагое – мама” (1-4 кл.), “Свет прыгожы ўжо таму, што ў ім ёсць мама” (5-7 кл.), “Абарона мацярынства і дзяцінства ў Рэспубліцы Беларусь” (9-11 кл.).
Вучні 7 класа арганізавалі выпуск агульнашкольнай газеты “Усё на зямлі пачынаецца з жанчыны…”
Серада аказалася максімальна насычанай. Актыў піянерскай дружыны “Дружная” імя В.Ботрніка сустракаў усіх мам у фае школы з невялікімі сюрпрызамі. Віншаванні атрымалі і настаўнікі, работнікі школы, мамы, якія прыводзілі сваіх дзяцей на заняткі. Святочны настрой дапоўнілі песні аб маці, якія гучалі на кожным перапынку ў фае школы. Напярэдадні свята быў падрыхтаваны стэнд, які для ўсіх у гэты дзень стаў фотазонай.
Пасля ўрокаў вучні школы выйшлі павіншаваць матуль на вуліцы нашага аграгарадка, а таксама заглянулі на мясцовыя прадпрыемствы.
тыдзень спорту і здароўя!
Тыдзень спорту і здароўя ў Ліноўскай СШ завяршыўся мерапрыемствамі, прымеркаванымі да Дня здароўя. Адкрыў дзень “Асенні крос”, прысвечаны пачатку новага навучальнага года “Мы за здаровы лад жыцця!”, у якім прынялі ўдзел вучні 3-11 класаў. Спартландыя “Вясёлыя старты” сабрала вучняў малодшых класаў. Завяршыўся Дзень матчавай сустрэчай па валейболе паміж камандамі юнакоў і дзяўчат Ліноўскай СШ.
тыдзень Бяспекі “за бяспеку – усе разам!”
вучэбны тыдзень у Ліноўскай СШ прайшоў пад дэвізам “За бяспеку – усе разам!” Ён аказаўся яркім і насычаным. У рамках Тыдня для вучняў 1-11 класаў былі арганізаваны наступныя мерапрыемствы: “Азбука бяспекі на дарозе” з героямі мультыплікацыйных фільмаў (1 кл.), кл.гадзіна “Паважай правілы ПДД” (2-4 кл.), тэматычная класная гадзіна “Выконваеш правілы – робіш правільна!”, інтэлектуальныя спаборніцтвы “Мы ведаем усё пра бяспеку”, кніжная выстава ў школьнай бібліятэцы “Азбука бяспекі”. Continue reading
Алімпійскі дзень
У рамках рэалізацыі праграмы алімпійскай адукацыі 16 мая ў ДУА “Ліноўская СШ” прайшоў Алімпійскі дзень. Фраза «У здаровым целе – здаровы дух» стала дэвізам дня.
Хлопцы і дзяўчаты прымалі ўдзел у Алімпійскіх гульнях, спаборнічалі ў розных відах спорту, праявілі сябе ў спрыце, хуткасці і ўменні працаваць у камандзе.
Нашы навучэнцы паказалі, што знаходзяцца ў выдатнай спартыўнай форме, з радасцю ўдзельнічалі ва ўсіх відах спаборніцтваў.
вас запрашае субота!
Алімпійскі дзень “Быць здаровым, жыць актыўна – гэта стыльна, пазітыўна!”
4-11клас Час правядзення: 09.00– 13.00
Месца правядзення: школьны стадыён, спартыўная зала.
Адказныя: Рэчыц А.Л. Continue reading
«Салют Победы – 75!»
Учащиеся нашей школы приняли участие в районном этапе выставки-конкурса “Салют Победы-75!” Поздравляем победителей!!!
В номинации «Декоративно-прикладное творчество», 6–9 лет
I место – Жваликовский Александр, Валюшко Иван, ГУО «Линовская СШ»
В номинации «Изобразительное искусство», 13–16 лет
II место – Щербович Анастасия, ГУО «Линовская СШ»
Районный этап республиканского конкурса «Лидер года 2020!»
С целью развития личности подростков, актуализации их лидерского потенциала, формирования активной жизненной позиции, выявления лидеров в молодежной среде и поощрения наиболее активных членов общественных организаций 14 марта на базе ГУО «СШ №4 г.Пружаны» проводился районный этап республиканского конкурса «Лидер года 2020!».